Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Алена Добыш і іншыя)

22 красавіка 2025, 09:39
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Алена Добыш і іншыя)

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

22 красавіка 2025 года

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў падкрэсліваем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць выкарыстоўваюцца ўладамі для падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства, салідарнасці і антываенных выступленняў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў так званага «экстрэмісцкага» характару, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, што крытыкуюць дзеянні ўлады і патрабуюць зменаў у дзяржаве і яе палітыцы. Таксама экстрэмісцкімі фарміраваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта, у сваю чаргу, адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці тых, хто ўдзельнічае ў дзейнасці такіх групаў або іншым чынам падтрымлівае яе, і да пазбаўлення іх волі як непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоду выказвання меркаванняў.

Так, нам стала вядома пра ўзяцце пад варту і асуджэнне да пазбаўлення волі па артыкулах 361-1, 361-2, 361-4 Крымінальнага кодэкса наступных асобаў:
Алены Добыш, Максіма Акулава, Дзмітрыя Хамянкова, Ігара Гольцава, Аляксея Пераверзева, Васіля Арэшкі, Веры Кананенкі, Сяргея Кардаша, Аляксандра Рыбалкі, Міхаіла Нязнанава.

Пазбаўленне волі названых асобаў з'яўляецца адвольным і палітычна матываваным.

Мы прызнаём гэтых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў: Алену Добыш, Максіма Акулава, Дзмітрыя Хамянкова, Ігара Гольцава, Аляксея Пераверзева, Васіля Арэшку, Веру Кананенку, Міхаіла Нязнанава, Сяргея Кардаша, Аляксандра Рыбалку;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва; 

Lawtrend;

Human Constanta;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі камітэт.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 верасня 2025, 21:00
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 верасня 2025, 14:05
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 верасня 2025, 13:45
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці