Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Павел Вераскоўскі і іншыя)

10 снежня 2025, 04:00
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Павел Вераскоўскі і іншыя)

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

10 снежня 2025 года

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя формы пратэснай актыўнасці выкарыстоўваюцца ўладамі як інструмент уціску грамадзянскага і палітычнага супраціву, іншадумства і антываенных выказванняў. Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе стала больш узмоцненым і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ёй праводзіцца. Шэраг СМІ таксама прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі. Гэта, у сваю чаргу, адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў як непрапарцыйных захадаў абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.

Так, стала вядома пра змяшчэнне пад варту і асуджэнне да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем з "экстрэмісцкімі фармаваннямі" Паўла Вераскоўскага, Аляксандры Дуброўскай, Марыны Храмцовай, Андрэя Вяроўкіна, Аляксея Ягелы, Вольгі Строевай, Дзмітрыя Малахава, Канстанціна Мядзведзева, Леаніда Молахава, Наталлі Даронінай.

Мы прызнаём названых асоб палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Паўла Вераскоўскага, Аляксандру Дуброўскую, Марыну Храмцову, Андрэя Вяроўкіна, Аляксея Ягелу, Вольгу Строеву, Дзмітрыя Малахава, Канстанціна Мядзведзева, Леаніда Молахава, Наталлю Дароніну;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
Human Constanta;
Прававая ініцыятыва;
Беларускі Хельсінкскі камітэт;
Беларуская асацыяцыя журналістаў;
Respect-Protect-Fulfill;
Lawtrend;
Беларускі ПЭН.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
13 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
У сувязі з інтэнсіфікацыяй прызнання беларускіх праваабарончых арганізацый экстрэмісцкімі фарміраваннямі мы, кааліцыя беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
09 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
У сувязі з тым, што сталі вядомыя факты адвольнага прызнання ўладамі несапраўднымі пашпартоў былых палітвязняў, прымусова высланых з Беларусі пасля вызвалення ў верасні і снежні 2025 года, мы, кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 студзеня 2026, 12:43
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці