Заява аб прызнанні 11 новых палітычных зняволеных (Уладзімір Раманоўскі і іншыя)

08 снежня 2023, 17:56
Заява аб прызнанні 11 новых палітычных зняволеных (Уладзімір Раманоўскі і іншыя)

Мінск, 14 ліпеня. Фота: spring96.org

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

8 снежня 2023 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

  1. Уладзімір Раманоўскі асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  2. Дзмітрый Пашын асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Наталля Маркушэнка адвольна абвінавачана па арт. 130 КК у распальванні варажнечы па нацыянальнай прыкмеце за каментарый, які змяшчаў слова “рашысты”, і змешчана пад варту.

  4. Вадзім Гусеў асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго году і 3 месяцам пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  5. Алег Кекух асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да трох гадоў абмяжавання волі, пакаранне заменена на пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі;

  6. Яўген Шулюк асуджаны за паклёп на А. Лукашэнку па арт. 367 КК да двух гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

  7. Кацярына Джыг асуджана да пазбаўлення волі па арт. 361, 367, 368 КК за заклікі да санкцый, паклёп на А. Лукашэнку і яго абразу;

  8. Валерый Тацын асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго году пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  9. Аляксандр Смірноў асуджаны па арт. 339 і 370 КК за некалькі сарваных дзяржаўных сцягаў да аднаго году і 6 месяцам пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  10. Ігар Неміровіч асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго году пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  11. Аляксандр Кандрацьеў асуджаны па арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго году пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Уладзіміра Раманоўсага, Дзмітрыя Пашына, Наталлю Маркушэнка, Вадзіма Гусева, Алега Кекуха, Яўгена Шулюка, Кацярыну Джыг, Валерыя Тацына, Аляксандра Смірнова, Ігара Неміровіча, Аляксандра Кандрацьева і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;

  • прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 студзеня 2026, 12:43
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 снежня 2025, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
14 снежня 2025, 21:00
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 верасня 2025, 21:00
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці