)
29 кастрычніка 2025 года
Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя формы пратэстнай актыўнасці выкарыстоўваюцца ўладамі як інструмент падаўлення грамадзянскага і палітычнага супраціву, іншадумства і антываенных выказванняў.
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе стала істотна ўзмоцненае і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць змен у дзяржаве і праводжанай ёй палітыцы. Шэраг СМІ таксама прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Гэта, у сваю чаргу, адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і респондэнтаў як непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.
Так, стала вядома пра змяшчэнне пад варту і асуджэнне да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фармаваннямі” Валянціна Талкача, Андрэя Вусіка, Сяргея Шкодзіна, Фёдара Кандыранды, Аляксандра Махнача, Ілоны Гарбуновіч, Алега Пінчука, Дзмітрыя Рожына, Аляксандра Маркіна, Юрыя Марозава, Віталя Марэцкага, а таксама па артыкулах 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады), 368 (абраза Лукашэнкі), 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) — Галіны Латугоўскай.
Мы прызнаём названых асоб палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" і патрабуем ад уладаў Беларусі:
неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Валянціна Талкача, Андрэя Вусіка, Сяргея Шкодзіна, Фёдара Кандыранду, Аляксандра Махнача, Ілону Гарбуновіч, Алега Пінчука, Дзмітрыя Рожына, Аляксандра Маркіна, Юрыя Марозава, Віталя Марэцкага, Галіну Лагутоўскую;
неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”
Беларускі Хельсінкскі камітэт;
Прававая ініцыятыва;
Respect-Protect-Fulfill;
Беларуская асацыяцыя журналістаў;
Lawtrend;
Беларускі ПЭН;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
)
)
)
)
)