Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Уладзімір Гусеў і іншыя)

29 снежня 2023, 11:50

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

29 снежня 2023 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

  1. Уладзімір Гусеў асуджаны па арт. 369 Крымінальнага кодэкса па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

  2. Аляксандр Масевіч асуджаны па арт. 361, 367, 368, 361-4 КК па абвінавачванні ў закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (санкцый), паклёпе на А. Лукашэнку і яго абразе, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Юрый Альхавік змешчаны пад варту па арт. 361 КК па абвінавачванні ў закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (санкцый);

  4. Ірына Санкоўская асуджана па арт. 368, 369, 370 КК па абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, зняваге дзяржаўных сімвалаў да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  5. Уладзімір Лук’янчук асуджаны па арт. 368 КК па абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  6. Максім Кронда асуджаны па арт. 368 КК па абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  7. Андрэй Алешчык асуджаны па арт. 367, 368 КК па абвінавачванні ў паклёпе на А. Лукашэнку і яго абразе да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  8. Віктар Мелехаў асуджаны па арт. 369 і ч. 1 арт. 328 КК па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка улады і захоўванні невялікай колькасці наркатычных сродкаў для ўласнага спажывання да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  9. Павел Пашукевіч асуджаны па арт. 367 КК па абвінавачванні ў паклёпе на А. Лукашэнку да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  10. Юрый Шчарбак асуджаны па арт. 367, 368 КК па абвінавачванні ў паклёпе на А. Лукашэнку і яго абразе да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  11. Павел Нядзелін асуджаны па арт. 368, 369, 391 КК па абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  12. Ілля Курапаткін асуджаны па арт. 368 КК па абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

  13. Дзмітрый Казакоў асуджаны па арт. 368, 369 КК па абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

  14. Ганна Стражэвіч затрымана па арт. 368, 369 па абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі і супрацоўніка міліцыі. 

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Уладзіміра Гусева, Аляксандра Масевіча, Юрыя Альхавіка, Ірыну Санкоўскую, Уладзіміра Лук’янчука, Максіма Кронду, Андрэя Алешчыка, Віктара Мелехава, Паўла Пашукевіча, Юрыя Шчарбака, Паўла Нядзеліна, Іллю Курапаткіна, Дзмітрыя Казакова, Ганну Стражэвіч і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;

  • прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Human Constanta; 

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
21 мая 2025, 14:14
Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
Вызваленне палітычных зняволеных — гэта не толькі пытанне справядлівасці, але і праяўленне чалавечнасці.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Сітнікаў і іншыя)
21 мая 2025, 14:03
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Сітнікаў і іншыя)
Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Змітровіч і іншыя)
20 мая 2025, 13:58
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Змітровіч і іншыя)
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ала Пучынская і іншыя)
19 мая 2025, 13:55
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ала Пучынская і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Алу Пучынскую, Мікіту Лосіка, Аляксея Кайдаша, Алега Лойку, Аляксандра Гардзеенку, Ганну Багінскую, Вольгу Аляксееву.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці