Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
23 ліпеня 2025 года
Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя формы пратэстнай актыўнасці выкарыстоўваюцца ўладамі як інструмент падаўлення грамадзянскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выказванняў.
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць змен у дзяржаве і праводжанай ёй палітыцы. Шэраг СМІ таксама прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Гэта, у сваю чаргу, адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і респондэнтаў як непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.
Так, стала вядома пра змяшчэнне пад варту і асуджэнне да пазбаўлення волі ў сувязі з прызнаннем пратэсных ініцыятыў экстрэмісцкімі фармаваннямі Віталя Азрыменкі, Максіма Арцімені, Андрэя Бераставога, Яўгена Бодрыкава, Марыі Д., Дзіяны Гаўрылавай, Аляксандра Герасіменкі, Алега Зелянко, Андрэя Загорскага, Віталя Касцецкага, Васіля Клімовіча, Валянціна Клебановіча, Кірыла Краўцова, Ірыны Левінай, Юрыя Несцерава, Сяргея Салажэнцава, Вольгі Сітнік, Віталя Чавусава, Аляксандра Яцукевіча, Дзмітрыя Ялчэнкі.
Мы прызнаём названых асоб палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" і патрабуем ад уладаў Беларусі:
неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Віталя Азрыменку, Максіма Арціменю, Андрэя Бераставага, Яўгена Бодрыкава, Марыю Д., Дзіяну Гаўрылаву, Аляксандра Герасіменку, Алега Зелянко, Андрэя Загорскага, Віталя Касцецкага, Васіля Клімовіча, Валянціна Клебановіча, Кірыла Краўцова, Ірыну Левіну, Юрыя Несцерава, Сяргея Салажэнцава, Вольгу Сітнік, Віталя Чавусава, Аляксандра Яцукевіча, Дзмітрыя Ялчэнку.
неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
Беларускі ПЭН;
Прававая ініцыятыва;
Lawtrend;
Respect-Protect-Fulfill;
Human Constanta.