Заява аб прызнанні Алеся Сабалеўскага палітычным зняволеным

20 студзеня 2024, 16:40
Заява аб прызнанні Алеся Сабалеўскага палітычным зняволеным

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

12 снежня 2023 года ў Магілёве быў затрыманы блогер і журналіст Алесь Сабалеўскі. На наступны дзень Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прызначыў Алесю 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Прычына затрымання і артыкул, паводле якога яго судзілі, невядомыя.

Пасля адбыцця арышту Сабалеўскі не выйшаў на волю з ІЧУ, бо на яго быў складзены новы адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля стала вядома, што Алеся перавялі ў следчы ізалятар турмы № 4 Магілёва і на яго заведзена крымінальная справа.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, крымінальны пераслед Алеся Сабалеўскага можа быць звязаны з прызнаннем экстрэмісцкімі фармаваннямі рэгіянальных медыярэсурсаў — YouTube-канала 6TV Belarus, інфармацыйнага сайт «Магілёў. Media» («Навіны Магілёўскага рэгіёну»).

Алесь Сабалеўскі – былы магілёўскі блогер і журналіст, які супрацоўнічаў з шэрагам незалежных рэгіянальных выданняў. У 2020 годзе Алеся неаднаразова затрымлівалі за журналісцкую дзейнасць.

Мы, ніжэй падпісаныя арганізацыі, лічым, што гэтыя дзеянні ў дачыненні да Алеся Сабалеўскага з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад, журналісты і супрацоўнікі медыясектара Беларусі знаходзяцца ў зняволенні.

Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Алеся Сабалеўскага з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару ix публічнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 Кіраўніцтва аб вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем аб прызнанні Алеся Сабалеўскага палітычным зняволеным і патрабуем:

  • неадкладнага вызвалення Алеся Сабалеўскага і спынення ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу;

  • адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання, ці іншыя правы і свабоды;

  • неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларуская ассацыяцыя журналістаў;

Human Constanta;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звоскава;

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Lawtrend.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 студзеня 2026, 12:43
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 снежня 2025, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
14 снежня 2025, 21:00
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 верасня 2025, 21:00
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці