Заява аб прызнанні палітвязнямі Алеся Любенчука і Канстанціна Залатых

08 чэрвеня 2022, 11:54
Заява аб прызнанні палітвязнямі Алеся Любенчука і Канстанціна Залатых

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

18 траўня 2022 г. КДБ правёў ператрусы  ў рэдакцыi газеты “Беларусы і рынак” i дома ў дырэктара газеты Канстанцiна Залатых, пасля чаго ў яго канфіскавалi ноўтбук і сродкі сувязі, а потым Канстанцiн быў затрыманы. Адвакат затрыманага амаль тыдзень не здолеў сустрэцца са сваім падабаронным, а дакладнае месца знаходжанне дырэктара выдання заставалася невядомым.

Канстанціну Залатых выставілі крымінальнае абвінавачанне па ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусi – распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай. Па гэтым артыкуле Канстанціну пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. На дадзены момант Канстанцiн Залатых знаходзiцца ў СІЗА ў Жодзіне.

26 траўня 2022 г. прайшоў ператрус i ў доме журналiста Аляксандра (Алеся) Любенчука, а сам Аляксандр быў затрыманы ў межах крымінальнай справы i дастаўлены ў ізалятар часовага утрымання ў Мінску. На дадзены момант журналісту выставілі абвінавачванні, але дакладны крымінальны артыкул, які інкрымінуюць Любенчуку, невядомы (адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні).

Мы, ніжэй падпісаныя арганізацыі, лічым, што гэтыя дзеянні ў дачыненні да Канстанцiна Залатых i Аляксандра (Алеся) Любенчука з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад, журналісты і супрацоўнікі медыясектара Беларусі знаходзяцца ў зняволенні.

Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Канстанцiна Залатых i Аляксандра (Алеся) Любенчука з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару ix публічнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 Кіраўніцтва аб вызначэння паняцця «палітычны зняволены», прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Канстанцiна Залатых i Аляксандра (Алеся) Любенчука палітычнымi зняволенымi і патрабуем:

  • неадкладнага вызвалення Канстанцiна Залатых i Аляксандра (Алеся) Любенчука і спынення ў дачыненні да ix крымінальнага пераследу;

  • адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання, ці іншыя правы і свабоды;

  • неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. 

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі ПЭН.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
21 мая 2025, 14:14
Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
Вызваленне палітычных зняволеных — гэта не толькі пытанне справядлівасці, але і праяўленне чалавечнасці.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Сітнікаў і іншыя)
21 мая 2025, 14:03
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Сітнікаў і іншыя)
Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Змітровіч і іншыя)
20 мая 2025, 13:58
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Змітровіч і іншыя)
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ала Пучынская і іншыя)
19 мая 2025, 13:55
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ала Пучынская і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Алу Пучынскую, Мікіту Лосіка, Аляксея Кайдаша, Алега Лойку, Аляксандра Гардзеенку, Ганну Багінскую, Вольгу Аляксееву.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці