Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Дар'я Лосік і іншыя)

03 лістапада 2022, 12:46
Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Дар'я Лосік і іншыя)

На фота: Дар'я Лосік

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

1 лістапада 2022 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, ізноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную дзейнасць выкарыстоўваецца ўладамі дзеля падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства стала істотна больш жорсткім і дапоўнілася новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, што крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, якую яна праводзіць, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:

Юлія Юргілевіч і Дар'я Лосік узятыя пад варту паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК;

Валянцін Самасюк асуджаны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за адпраўку ў Telegram-чат, прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, некалькіх фатаграфій чыгуначнай тэхнікі па арт. 361-4 КК;

Ацэньваючы гэтую інфармацыю ў кантэксце грамадска-палітычных падзей пасля 24 лютага 2022 г., асноўнай падзеяй якіх стала ваеннае ўварванне Расійскай Федэрацыі ва Украіну і пасля яго — акты антываеннага пратэсту і салідарнасці з народам Украіны, мы прыходзім да высновы пра тое, што ў дадзеных выпадках грамадзяне пераследуюцца праз свае палітычныя перакананні, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў, распаўсюду інфармацыі і асацыяцыі. Таксама ў гэтым кантэксце змянілася ацэнка грамадскай небяспекі ўдзелу грамадзян Беларусі ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны ў складзе вайсковых фармаванняў, створаных украінскай дзяржавай:

Яўген Карпаў асуджаны за замах на ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 КК да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Максім Стасюк узяты пад варту паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і замаху на ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў Украіны паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 1 арт. 361-3 КК;

Аляксандр Айнутдзінаў узяты пад варту паводле абвінавачвання ў неаднаразовым кіраванні транспартным сродкам без адпаведнага права (злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі) і замаху на ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы - ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў Украіны па ч. 1 арт. 317-2 і ч. 1 арт. 361-3 КК.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітзняволеных Юлію Юргілевіч, Дар'ю Лосік, Яўгена Карпава, Максіма Стасюка, Аляксандра Айнутдзінава, Валянціна Самасюка;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці