Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)

01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)

заява праваабарончай супольнасці Беларусі

1 жніўня 2025 года

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя формы пратэстнай актыўнасці выкарыстоўваюцца ўладамі як інструмент падаўлення грамадзянскага і палітычнага супраціву, іншадумства і антываенных выказванняў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць змен у дзяржаве і праводжанай ёй палітыцы. Шэраг СМІ таксама прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Гэта, у сваю чаргу, адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і респондэнтаў як непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.

Так, стала вядома пра змяшчэнне пад варту і асуджэнне да пазбаўлення волі ў сувязі з прызнаннем пратэсных ініцыятыў экстрэмісцкімі фармаваннямі Марыны Петражыцкай, Наталлі Навіцкай, Ірыны Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксаны Шаляпінай, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Мы прызнаём названых асоб палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

Lawtrend;

Respect-Protect-Fulfill;

Беларускі ПЭН;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Human Constanta;

Прававая ініцыятыва.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
13 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
У сувязі з інтэнсіфікацыяй прызнання беларускіх праваабарончых арганізацый экстрэмісцкімі фарміраваннямі мы, кааліцыя беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
09 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
У сувязі з тым, што сталі вядомыя факты адвольнага прызнання ўладамі несапраўднымі пашпартоў былых палітвязняў, прымусова высланых з Беларусі пасля вызвалення ў верасні і снежні 2025 года, мы, кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 студзеня 2026, 12:43
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 снежня 2025, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці