Заява аб прызнанні Таццяны Вадалажскай і Уладзіміра Мацкевіча палітзняволенымі

06 жніўня 2021, 17:49
Заява аб прызнанні Таццяны Вадалажскай і Уладзіміра Мацкевіча палітзняволенымі

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 6 жніўня 2021 г.

4 жніўня ў Беларусі пасля ператрусаў былі затрыманы Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг, грамадскі дзеяч; Таццяна Вадалажская — сацыёлаг, старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, эксперт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій; Аксана Шэлест — старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі; Улад Вялічка — эксперт па арганізацыйным развіцці, грамадскі дзеяч.

Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская дагэтуль знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама.

У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці, заяўляем: працяг запалохванняў і арыштаў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, адвольнае пазбаўленне волі сталі звыклай практыкай органаў, закліканых у дэмакратычным грамадстве забяспечваць законнасць і правапарадак. Свабода і асабістая недатыкальнасць, адны з асноватворных правоў чалавека, перасталі ўспрымацца ўладамі як непарушныя і абавязковыя да павагі і абароны.

Мы лічым, што зняволенне Уладзіміра Мацкевіча і Таццяны Вадалажскай — вядомых навуковых і грамадскіх дзеячаў — было ўжыта выключна з-за іх перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах і Еўрапейскай Канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а)  Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняў Уладзіміра Мацкевіча і Таццяну Вадалажскую і спыніць крымінальны пераслед у іх дачыненні.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

"Прававая ініцыятыва";

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці