Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксандр Мядзведзеў і іншыя)

25 ліпеня 2025, 15:50
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксандр Мядзведзеў і іншыя)

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

25 ліпеня 2025 г.

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў паводле ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") у дачыненні да Аляксандра Мядведзева, Дар’і Семашкевіч, Віктара Іваньковіча, Андрэя Андрашчука, Пятра Лунёва, Карыны Зяленскай, паводле арт. 293 КК (“Масавыя беспарадкі”) ў дачыненні да Яўгена Невара, а таксама накіраванні да адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову асуджанага паводле ч.1 арт 342 КК Сяргея Шацілава, яшчэ раз пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў сумеснай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Таксама лічым неабходным адзначыць, што дэманстрантамі не здзяйсняліся дзеянні, якія ахопліваюцца дыспазіцыяй артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, і адпаведна не могуць кваліфікавацца як масавыя беспарадкі. Удзельнікі пратэстаў не здзяйснялі падпалаў, пагромаў, не знішчалі маёмасць і не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам.

Асобныя выпадкі гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі з боку дэманстрантаў патрабуюць асобнай прававой кваліфікацыі, з улікам кантэксту і абставінаў ужывання гвалту, у тым ліку ў кантэксце самаабароны ад заведама непрапарцыйных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Мядведзева, Дар’ю Семашкевіч, Віктара Іваньковіча, Андрэя Андрашчука, Пятра Лунёва, Яўгена Невара, Сяргея Шацілава, Карыну Зяленскую і спыніць іх крымінальны пераслед.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі ПЭН;

Lawtrend;

Human Constanta;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Respect-Protect-Fulfill.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява аб прызнанні 20 чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Азрыменка)
23 ліпеня 2025, 16:07
Заява аб прызнанні 20 чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Азрыменка)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні чатырох чалавек палітычнымі зняволенымі (Дзмітрый Мелехавец і іншыя)
21 ліпеня 2025, 09:44
Заява аб прызнанні чатырох чалавек палітычнымі зняволенымі (Дзмітрый Мелехавец і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Мелехаўца, Аляксандра Гаршунова, Лідзію Гарохаву, Вячаслава Малышава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява арганізацый беларускай праваабарончай супольнасці аб недапушчальнасці крыміналізацыі свабоды выказвання і дыскрымінацыі ЛГБТК+ людзей
11 ліпеня 2025, 10:12
Заява арганізацый беларускай праваабарончай супольнасці аб недапушчальнасці крыміналізацыі свабоды выказвання і дыскрымінацыі ЛГБТК+ людзей
Мы звяртаем увагу Палаты прадстаўнікоў, а таксама міжнароднай супольнасці на недапушчальнасць прыняцця падобных законаў. Яны не абараняюць грамадскую мараль, а наадварот, стымулююць у грамадстве нянавісць, варожасць і рэпрэсіі ў дачыненні да меншасцяў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці