Заява пра недапушчальнасць выкарыстання мовы варожасці і нацыянальнай нецярпімасці

06 студзеня 2025, 12:06
Заява пра недапушчальнасць выкарыстання мовы варожасці і нацыянальнай нецярпімасці

Мы, Беларускі ПЭН і іншыя праваабарончыя і культурніцкія арганізацыі, што падпісалі гэтую заяву, звяртаем увагу міжнароднай супольнасці і ўладаў Літвы на шэраг актаў вандалізму і праяў мовы варожасці, скіраваных супраць беларускай супольнасці, у Вільні ў 2024 годзе: 

  • 28 ліпеня атаку невядомых зазнала беларуская крама «Kropka».

  • 1 жніўня на будынку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) з’явіўся абразлівы надпіс у дачыненні да беларусаў (этнічнай большасці студэнтаў ЕГУ).

  • 4 і 5 верасня невядомыя абстралялі вокны храма, дзе праводзіць службы беларуская праваслаўная супольнасць, разбілі вокны Беларускага дома (Цэнтра беларускай супольнасці і культуры), побач з офісам беларускай валанцёрскай арганізацыі «Дапамога» пакінулі зняважлівы надпіс у дачыненні да беларусаў. 

  • 26 кастрычніка невядомыя падпалілі ўваходныя дзверы будынка Цэнтра беларускай супольнасці і культуры, пакінулі зняважлівы надпіс і зафарбавалі мясцовы мурал.

  • 5 лістапада ксенафобскія надпісы з’явіліся на беларускай кавярні «Карчма 1863».

Адзначым, што двойчы атакаваны Цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Вільні з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй беларусаў Літвы, якая стварае прастору для беларускіх праектаў і ініцыятыў. У цэнтры праводзяцца ў тым ліку курсы беларускай і літоўскай моваў, выставы, бясплатная нефармальная адукацыя для дзяцей.

Мы рашуча асуджаем любыя формы нянавісці, якія могуць падрываць асновы дэмакратычнай і прававой дзяржавы. Выкарыстанне мовы варожасці і праявы нецярпімасці недапушчальныя ў грамадстве, што паважае правы чалавека. Такія дзеянні сеюць разлад і напружанасць у грамадстве. Непрыняцце дзяржавай аператыўных мераў расследавання і прыцягнення вінаватых да адказнасці спрыяюць парушэнню нормаў Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі. 

Мы заклікаем улады Літвы правесці дэталёвае расследаванне гэтых інцыдэнтаў, прыцягнуць вінаватых да адказнасці і гарантаваць бяспеку ўсіх жыхароў Літвы, незалежна ад іх нацыянальнасці і паходжання. Мы звяртаемся таксама да міжнароднай супольнасці і праваабарончых арганізацый з просьбай звярнуць увагу на гэтую сітуацыю і падтрымаць намаганні ў супрацьдзеянні дыскрымінацыі і распальванні штучнай варожасці паміж беларусамі і літоўцамі.

Выказваем словы падтрымкі і салідарнасці непасрэдна пацярпелым арганізацыям. Мы заклікаем усіх да салідарнасці і супрацы ў барацьбе з праявамі нянавісці і нецярпімасці.

Каб падтрымаць заяву, калі ласка, запоўніце кароткую форму.
Падпісанты: 

Беларускі ПЭН / PEN Belarus

Тутэйшы Тэатр/ Tutejšy Teatr

Тэлеграм-канал “Священный Белавуд” / Telegram channel “Holy Belawood”

ФШ: Беларуская фатаграфічная платформа / FSh1: Belarusian Photographic Platform

Асацыяцыя ЧАБОР / Association CZABOR

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” (Budzma)  / VŠĮ „Būkim kartu“

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” (“Backaŭščyna“)  / VŠĮ „Mano šalis“

Фонд Тутака / Tutaka Foundation / Fundacja Tutaka

Музей Вольнай Беларусі / Free Belarus Museum

Фонд “Дом творцаў” / Foundation  “Dom Tvorcau” 

Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры / Baltarusių bendruomenės ir kultūros centras 

Human Constanta, праваабарончая арганізацыя / Human Constanta, human rights organization

Праваабарончы цэнтр “Вясна” / The Human Rights Center “Viasna”

Арыгінальная публікацыя на сайце Беларускага ПЭНа

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.
Патрабуем рэабілітацыі 18 былых палітычных зняволеных (Жанна Вайніловіч і іншыя)
30 ліпеня 2025, 11:16
Патрабуем рэабілітацыі 18 былых палітычных зняволеных (Жанна Вайніловіч і іншыя)
Пра факты палітычна матываванага пераследу часта становіцца вядома толькі напярэдадні або пасля вызвалення чарговай ахвяры рэпрэсій, у сувязі з чым праваабарончая супольнасць не выступала з заявай аб прызнанні палітычнымі зняволенымі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці