Заява праваабаронцаў аб прызнанні 12 чалавек палітычнымі зняволенымі (Артур Голубеў і іншыя)

06 лютага 2024, 18:57

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

6 лютага 2024г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

  1. Артур Голубеў асуджаны па арт. 342, 369, 368, 366 Крымінальнага кодэкса за заклікі да ўдзелу ў акцыях пратэсту, абразу прадстаўнікоў улады і А. Лукашэнкі, пагрозы ў каментарыях у дачыненні да службовых асобаў да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  2. Арцём Антонаў змешчаны пад варту па арт. 368 КК па абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі;

  3. Алег Зыкун асуджаны па арт. 203-1 КК за распаўсюд дадзеных прадстаўнікоў МУС да пазбаўлення волі;

  4. Максім Каранькоў асуджаны па арт. 369 КК па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

  5. Андрэй Ломша асуджаны па арт. 188, 368, 369 КК па абвінавачванні ў паклёпе, абразе А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

  6. Вячаслаў Панасюк асуджаны па арт. 369 КК па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

  7. Аляксандр Скварцоў асуджаны па арт. 369 КК па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

  8. Міхаіл Чумакоў асуджаны па арт. 369 КК па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

  9. Руслан Шукала асуджаны па арт. 369 КК па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

  10. Філіп Залескі асуджаны па арт. 364 і 369 КК па абвінавачванні ў пагрозах у каментарах супрацоўнікам органаў унутраных спраў і абразе прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны ў папраўчую ўстанову;

  11. Вераніка Казак асуджана па арт. 364, 369, 368, 391 КК за пагрозы супрацоўнікам органаў унутраных спраў, абразу прадстаўнікоў улады, А. Лукашэнкі і суддзі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  12. Генадзь Жукель асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Артура Голубева, Арцёма Антонава, Алега Зыкуна, Максіма Каранькова, Андрэя Ломшу, Вячаслава Панасюка, Аляксандра Скварцова, Міхаіла Чумакова, Руслан Шукалу, Філіпа Залескага, Вераніку Казак, Генадзя Жукеля і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;

  • прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Human Constanta.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 верасня 2025, 21:00
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 верасня 2025, 14:05
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 верасня 2025, 13:45
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці