Заява праваабаронцаў аб прызнанні 12 палітычных зняволеных (Сяргей Ананьеў і іншыя)

12 верасня 2022, 08:05
Заява праваабаронцаў аб прызнанні 12 палітычных зняволеных (Сяргей Ананьеў і іншыя)

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

8 верасня 2022 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

  1. Іван Карабельнікаў, асуджаны па арт. 341 КК за надпіс на плоце “НЕТ ВОЙНЕ” да 3 месяцаў арышту.

  2. Арцём Калашук, асуджаны па арт. 368, 369, 391 КК за абразу А. Лукашэнкі, пракурора і суддзі да  васьмі месяцаў пазбаўлення волі;

  3. Барыс Кайзер, асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да аднаго году і 3 месяцаў пазбаўлення волі;

  4. Дзмітрый Крывулька, асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да аднаго году і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

  5. Сяргей Ананьеў, асуджаны па арт. 364 КК за выказванне мяркавання, у якім адсутнічалі пагрозы ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  6. Яўген Ліцкевіч, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  7. Уладзіслаў Шалабанаў, узяты пад  варту па арт. 365 КК за выказванне мяркавання, ў якім адсутнічалі пагрозы ў дачыненні да прадстаўніка ўлады;

  8. Сяргей Сясіцкі, узяты пад варту па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі;

  9. Віталь Грыгаль, узяты пад варту па “справе Зельцара”;

  10. Аляксандр Пугач, узяты пад варту па арт. 369 КК і арт. 368 КК за абразу прадстаўніка ўлады і А.Лукашэнкі;

  11. Сяргей Скакун, узяты пад варту па арт. 391 КК за абразу суддзі;

  12. Павел Варапай, асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі па арт. 368 КК, 369 КК, 188 КК, 391 КК за абразу Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, суддзі і за паклёп.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Івана Карабельнікава, Арцёма Калашука, Барыса Кайзера, Дзмітрыя Крывульку, Сяргея Ананьева, Яўгена Ліцкевіча, Уладзіслава Шалабанава, Сяргея Сясіцкага, Віталя Грыгаля, Аляксандра Пугача, Сяргея Скакуна, Паўла Варапая і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі ПЭН;

Прававая ініцыятыва.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 верасня 2025, 14:05
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 верасня 2025, 13:45
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
05 верасня 2025, 13:13
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Вольгу Нікалаеву, Рамана Весялоўскага, Андрэя Матусенку, Кірыла Лескеця, Аляксандра Дулебу, Алесю Вяроўкіну, Ірыну Кішкурна, Таццяну Мінец, Ігара Караткова, Дзмітрыя Трухана, Юлію Феннер, Таццяну Стасеву, Аляксандра Рыбчанку, Кірыла Худзякова.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці