Заява праваабаронцаў аб прызнанні 20 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Церах і іншыя)

07 лістапада 2022, 09:00
Заява праваабаронцаў аб прызнанні 20 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Церах і іншыя)

На фота: Вольга Церах

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

3 лістапада 2022 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў:

Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор, Кацярына Зарэцкая ўзяты пад варту за вывешванне ўкраінскіх і беларускіх нацыянальных сцягоў па арт. 339 Крымінальнага кодэкса;

Антон Якавук узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК;

Вольга Шэўчык узята пад варту за выказвання і ўдзел у мірных пратэстах па арт. 342 ч. 1, 369, 389, 391 КК;

Павел Клапаток па ч. 1 арт. 368, ч. 2 арт. 367 і арт. 370 КК асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін тры гады ў папраўчай калоніі за абразу А. Лукашэнкі, паклёп на А. Лукашэнку, а таксама размяшчэнне лічбавай выявы з спалучэннем чырвонага фону і свастыкі зялёнага колеру з арнаментам;

Аляксандр Ваўчок па ч. 2 арт. 367  і ч. 1 арт. 368 КК асуджаны да двух гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за паклёп у адносінах да А. Лукашэнкі і абразу А. Лукашэнкі;

Валянцін Шумік па арт. 370 КК асуджаны да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Максім Куроўскі асуджаны па ч.1 арт. 368  КК за абразу А. Лукашэнкі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Смолка асуджаны па арт. 341 і арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і пратэсныя надпісы да аднаго года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Павел Целешаў асуджаны па арт. 370 КК за здзек з дзяржаўных сімвалаў (сарваў і пашкодзіў дзяржаўны сцяг) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Аляксандр Жалязоўскі асуджаны па арт. 369 КК за абразу службовай асобы да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Кацярына Батура асуджана па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да аднаго года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Эдуард Ісаеў асуджаны па арт. 367 і 368  КК за паклёп на А. Лукашэнку і абразу А. Лукашэнкі да трох гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Бакуновіч асуджаны па арт. 370 КК за здзек з дзяржаўных сімвалаў (сарваў дзяржаўны сцяг) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Аляксандр Гладкіх асуджаны па арт. 369 КК за абразу службовай асобы да аднаго года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Вера Мусіенка асуджана па арт. 369 КК за абразу службовай асобы да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

Аляксандр Анташкевіч асуджаны па арт. 369 КК за абразу службовай асобы да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Дзяніса Варозава, Вячаслава Панцюшэнку, Вольгу Церах, Уладзіміра Лавора, Кацярыну Зарэцкую, Антона Якавука, Вольгу Шэўчык, Паўла Клапатка, Аляксандра Ваўчка, Валянціна Шуміка, Максіма Куроўскага, Аляксандра Смолку, Паўла Целешава, Аляксандра Жалязоўскага, Кацярыну Батуру, Эдуарда Ісаева, Аляксандра Бакуновіча, Аляксандра Гладкіх, Веру Мусіенку, Аляксандра Анташкевіча і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі ПЭН;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Глядзiце таксама

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
25 жніўня 2024, 12:01
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Антона Станкевіча, Аляксея Кісялёва, Наталлю Жыгар, Наталлю Давыдуліну, Віталя Лескаўца, Ягора Волкава, Ігара Нажэева.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
25 жніўня 2024, 11:38
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
Мы заяўляем, што пазбаўленне волі Станіслава Шапеля, Дзмітрыя Пазнякова, Антона Шарупы, Віталя Саўко, Барыса Грынкевіча, Андрэя Мірэйчыка, Андрэя Грыгор'ева, Вікторыі Волчак, Ганны Савачкінай, Таццяны Русак, Уладзіслава Наважанцава, Дзяніса Сакалова, Вілена Тургунова, Дзмітрыя Асіюка – з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
25 жніўня 2024, 11:22
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Міхаіла Лазько, Максіма Джуманіязава, Дзмітрыя Шалака, Паўла Кучарэнку, Андрэя Гіля, Ярванда Марцірасяна, Сяргея Барзаўца, Яўгена Стральчэня, Сяргея Чарнецкага, Станіслава Амельянюка і спыніць крымінальны пераслед.
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
13 жніўня 2024, 08:13
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоду выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска-значных падзей.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці