Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 18 палітычных зняволеных (Людміла Рамановіч і іншыя)

13 красавіка 2022, 15:46
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 18 палітычных зняволеных (Людміла Рамановіч і іншыя)

На фота: Людміла Рамановіч

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

11 красавіка 2022 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.),  адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Уладзімір Балюноў, асуджаны па ч. 1 арт. 367 КК за паклёп у адносінах да А.Лукашэнка да 1 года папраўчай калоніі;

  2. Святлана Астравінская, асуджана па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнка 1 года папраўчай калоніі;

  3. Віктар Рысінскі, асуджаны па арт. 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаў да 1 года папраўчай калоніі,

  4. Ігар Гелахаў, асуджаны па арт. 340 і ч. 1 арт. 368 КК за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы і абразу Аляксандра Лукашэнкі да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  5. Аляксандр Плескацэвіч, асуджаны па ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК РБ ("Хуліганства") за чырвона-белыя надпісы і надпіс з прызнаннем ў каханні Святлане Ціханоўскай да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  6. Аляксандр Аўдзяюк, асуджаны па ч. 1 арт. 367 і ч. 1 арт. 368 КК за паклёп у дачыненні да А. Лукашэнкі і абразу А.Лукашэнкі да двух гадоў папраўчай калоніі;

  7. Павел Пернікаў, асуджаны па арт. 369-1 КК (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) за праўкі ў артыкулы на Вікіпедыі пра забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай і Генадзя Шутава, а таксама артыкул на сайце нямецкай праваабарончай арганізацыі пра катаванні і забойствы беларусаў падчас пратэстаў да двух гадоў папраўчай калоніі;

  8. Цімур Быхавец, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  9. Аляксандр Несцярэнка, асуджаны па арт. 369 да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  10. Юрый Палюховіч, асуджаны па арт. 369 да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  11. Раман Лабанаў ўзяты пад варту па абвінавачванні па арт. 191 КК (Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, або рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, або рабоце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата) за рассылку лістоў перад рэферэндумам з заклікам сумленна выконваць свае абавязкі;

  12. Сяргей Паўловіч, узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады;

  13. Марына Кісялевіч, узята пад варту па абвінавачванні па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады;

  14. Ірына Алябовіч, узята пад варту па абвінавачванні па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады;

  15. Людміла Рамановіч, узята пад варту па абвінавачванні па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі;

  16. Крысціна Чаранкова, узята пад варту па абвінавачванні па арт. 130 КК за допіс у сацыяльных сетках з мірным выказваннем мяркавання;

  17. Зінаіда Міхнюк, узята пад варту па абвінавачванні па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі;

  18. Сяргей Літвякоў, асуджаны па ч.1 арт.367 КК і па арт. 368 КК за паклёп і абразу ў адносінах да А. Лукашэнкі да 1,5 года папраўчай калоніі.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Уладзіміра Балюнова, Святланы Астравінскай, Віктара Рысінскага, Ігара Гелахава, Аляксандра Плескацэвіча, Аляксандра Аўдзеюка, Паўла Пернікава, Цімура Быхаўца, Аляксандра Несцярэнку, Юрыя Палюховіча, Рамана Лабанава, Сяргея Паўловіча, Марыну Кісялевіч, Ірыну Алябовіч, Людмілу Рамановіч, Крысціну Чаранкову, Зінаіду Міхнюк, Сяргея Літвякова і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Глядзiце таксама

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
25 жніўня 2024, 12:01
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Антона Станкевіча, Аляксея Кісялёва, Наталлю Жыгар, Наталлю Давыдуліну, Віталя Лескаўца, Ягора Волкава, Ігара Нажэева.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
25 жніўня 2024, 11:38
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
Мы заяўляем, што пазбаўленне волі Станіслава Шапеля, Дзмітрыя Пазнякова, Антона Шарупы, Віталя Саўко, Барыса Грынкевіча, Андрэя Мірэйчыка, Андрэя Грыгор'ева, Вікторыі Волчак, Ганны Савачкінай, Таццяны Русак, Уладзіслава Наважанцава, Дзяніса Сакалова, Вілена Тургунова, Дзмітрыя Асіюка – з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
25 жніўня 2024, 11:22
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Міхаіла Лазько, Максіма Джуманіязава, Дзмітрыя Шалака, Паўла Кучарэнку, Андрэя Гіля, Ярванда Марцірасяна, Сяргея Барзаўца, Яўгена Стральчэня, Сяргея Чарнецкага, Станіслава Амельянюка і спыніць крымінальны пераслед.
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
13 жніўня 2024, 08:13
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоду выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска-значных падзей.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці