Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні дзевяці палітычных зняволеных (Вадзім Говін і іншыя)

05 ліпеня 2023, 08:54
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні дзевяці палітычных зняволеных (Вадзім Говін і іншыя)

Фота: Радыё Свабода, Менск, 2020 год

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

4 ліпеня 2023 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.),  адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

Вадзім Говін асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Юрый Паўлючык асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А.Лукашэнкі па арт. 369, 368 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Яўген Кушнараў асуджаны за паклёп на А.Лукашэнка па арт.367 КК, знявагу дзяржаўных сімвалаў па арт 370 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Алег Ягоранкаў асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Павел Янчук асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Хомчанка асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Канстанцін Ступнікаў змешчаны пад варту па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі;

Вольга Мацко змешчаная пад варту па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі;

Сяргей Луферэнка асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А.Лукашэнкі па арт. 369, 368 КК, паклёп на А.Лукашэнка, за знявагу дзяржаўных сімвалаў па арт 370 КК да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

Неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Говіна, Юрыя Паўлючыка, Яўгена Кушнарава, Алега Ягоранкава, Паўла Янчука, Аляксандра Хомчанку, Канстанціна Ступнікава, Вольгу Мацко, Сяргея Луферэнку і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  1. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  2. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Праваабарончая арганізацыя "Прававая ініцыятыва";

Lawtrend;

Беларускі ПЭН;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Human Constanta;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Беларускі Хельсінкскі камітэт. 

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці