Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні трох новых палітвязняў (Павел Наздра і іншыя)

23 мая 2022, 10:38
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні трох новых палітвязняў (Павел Наздра і іншыя)

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

20 траўня 2022 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, ізноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя пратэсныя дзеянні выкарыстоўваецца ўладамі дзеля падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў

Крымінальнае заканадаўства зрабілася істотна больш жорсткім і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

У пазасудовым парадку МУС і КДБ адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, што аб'яднаныя грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, крытыкуюць дзеянні ўлад і патрабуюць змен у дзяржаве і палітыцы, якую яна праводзіць. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:

Дзмітрый Кандраценка заключаны пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК за перадачу звестак аб расійскай ваеннай тэхніцы ў адзін з телеграм-каналаў;

Аляксандр Лучыновіч заключаны пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК РБ за тое, што перадаў фота расійскай ваеннай тэхнікі тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн»;

Павел Наздра затрыманы паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК РБ за тое, што перадаў фота расейскай вайсковай тэхнікі тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн».

Ацэньваючы паказаную інфармацыю ў кантэксце грамадска-палітычнай сітуацыі апошніх тыдняў, асноўнай падзеяй якіх сталася ваеннае ўварванне Расійскай Федэрацыі ва Украіну і акты антываеннага пратэсту і салідарнасці з народам Украіны, якія з'явіліся пасля гэтага, мы прыходзім да высновы пра тое, што ў дадзеных выпадках грамадзяне пераследуюцца праз іх палітычныя перакананні, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і асацыяцыі.

Таму мы прызнаем іх палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», і патрабуем ад улад Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Кандраценку, Паўла Наздру, Аляксандра Лучыновіча;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Прававая ініцыятыва.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
13 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
У сувязі з інтэнсіфікацыяй прызнання беларускіх праваабарончых арганізацый экстрэмісцкімі фарміраваннямі мы, кааліцыя беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
09 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
У сувязі з тым, што сталі вядомыя факты адвольнага прызнання ўладамі несапраўднымі пашпартоў былых палітвязняў, прымусова высланых з Беларусі пасля вызвалення ў верасні і снежні 2025 года, мы, кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 студзеня 2026, 12:43
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці