Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» у сувязі з удзелам Беларусі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны

28 лютага 2022, 12:54
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» у сувязі з удзелам Беларусі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны

Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна"

27 лютага 2022 года

У сувязі з удзелам Рэспублікі Беларусь у прадастаўленні умоў для вядзення агрэсіўнай вайны супраць Украіны з сваей тэрыторыі, а таксама паступаючымі ў ПЦ «Вясна» звесткамі аб падрыхтоўцы непасрэдным накіраванні ваеннаслужачых Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны, праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаецца да ўладаў і грамадзянаў Беларусі і нагадвае:

Народы нашай планеты маюць святое права на мір; захаванне права народаў на мір і садзейнічанне яго ажыццяўленню з'яўляюцца адным з асноўных абавязкаў кожнай дзяржавы; забеспячэнне ажыццяўлення права народаў на мір патрабуе, каб палітыка дзяржаў была зарыентавана на ліквідацыю пагрозы вайны, перш за ўсё ядзернай, на выключэнне прымянення сілы ў міждзяржаўных адносінах і вырашэнне міжнародных спрэчак мірнымі сродкамі на аснове Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

У адпаведнасці з артыкулам 18 Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь у сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права. Рэспубліка Беларусь ставіць мэтай зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а дзяржаву – нейтральнай.

Дагавор аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь, ратыфікаваны Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь, прадугледжвае, што бакі будуюць свае адносіны на ўзаемнай павазе, даверы і згодзе, кіруючыся прынцыпамі павагі дзяржаўнага суверэнітэту, раўнапраўя і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго, непрымянення сілы або пагрозы сілай, у тым ліку эканамічнай і іншай. У адпаведнасці з дамовай, кожны з бакоў абавязваецца ўстрымлівацца ад удзелу або падтрымкі любых дзеянняў, накіраваных супраць другога боку, і не дапускаць выкарыстання сваёй тэрыторыі ў шкоду інтарэсам бяспекі другога боку.

Закон "Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь" выключае іх прымяненне для вядзення агрэсіўнай вайны, вызначаючы задачамі ўзброеную абарону Рэспублікі Беларусь і адбиццё нападу ў любых умовах стратэгічнай абстаноўкі як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзнікаў.

У такіх умовах мы заяўляем, што ўлады Беларусі, не спыняючы небывалых рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці ўласнай краіны, рэалізуюць супярэчную Канстытуцыі і заканадаўству замежную палітыку, якая акрамя ўдзелу ў агрэсіі Расійскай Федэрацыі найбліжэйшым часам пагражае непасрэдным удзелам грамадзян Беларусі ў несправядлівай крывавай вайне на тэрыторыі дзяржавы-суседа, з якімі мы звязаныя юрыдычнымі, шматгадовымі гістарычнымі, эканамічнымі, культурнымі добрасуседскімі сувязямі.

Прымус беларускіх вайскоўцаў да выканання неканстытуцыйных загадаў, якія відавочна супярэчаць закону, з'яўляецца злачынствам. Разам з тым, ва ўмовах глыбокага прававога крызісу ў Беларусі вайскоўцы, якія адмовяцца выконваць загадзя незаконныя загады, могуць сутыкнуцца з крымінальным пераследам. У сувязі з гэтым мы заклікаем улады Беларусі вярнуцца ў канстытуцыйныя і дагаворныя рамкі ўзаемаадносін з дзяржавамі, спыніць удзел у эскалацыі міжнароднай напружанасці і адмовіцца ад удзелу ў вайне; прыкласці ўсе магчымыя намаганні для завяршэння Расіяй ваеннай інтэрвенцыі ва Украіне, а таксама заяўляем, што адмова вайскоўцаў ад удзелу ў агрэсіўнай вайне павінна разглядацца выключна як рэалізацыя сваіх канстытуцыйных грамадзянскіх правоў.

Не вайне!

Арыгінал заявы на сайце ПЦ "Вясна"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026, 10:13
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 студзеня 2026, 13:47
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці