Заява праваабарончай супольнасці. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных удзельнікаў мірных сходаў

18 верасня 2023, 09:56
Заява праваабарончай супольнасці. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных удзельнікаў мірных сходаў

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

15 верасня 2023 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы, сабраўшы і прааналізаваўшы інфармацыю пра крымінальны пераслед уладамі Беларусі ўдзельнікаў мірных сходаў падчас і пасля правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі 2020 года, практыку вынясення і выканання прысудаў у дачыненні да іх, прававое становішча асуджаных паводле так званых "экстрэмісцкіх" артыкулаў Крымінальнага кодэкса, адзначаем наступнае:

  • свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах; дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што устаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай або грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва або абароны правоў і свабод іншых асоб;

  • улады Беларусі адвольна змяшчалі пад варту, асуджалі ў парушэнне прынцыпу вярхоўнасці права і цяпер працягваюць пераследаваць у крымінальным парадку ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту; пра факты гэтага палітычна матываванага пераследу часта становіцца вядома толькі напярэдадні або пасля вызвалення чарговай ахвяры рэпрэсій, у сувязі з чым праваабарончая супольнасць не выступала з заявай аб прызнанні іх палітычнымі вязьнямі;

  • улады не прызнаюць сваёй адказнасці за адвольнае пазбаўленне волі грамадзян у сувязі з ажыццяўленнем імі правоў і свабод, прадугледжаных абавязковымі для Беларусі міжнароднымі дамовамі, працягваюць адвольна пераследваць рэпрэсаваных нават пасля іх вызвалення, пазбаўляючы іх правоў унясеннем у пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці;

  • праваабарончай супольнасцю за названы перыяд былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі больш за 1 000 удзельнікаў мірных акцый пратэсту ў той час, калі тыя былі пазбаўленыя свабоды, і сабраныя звесткі пра больш чым 1 500 асуджаных за гэта да розных відаў пакарання, звязаных і не звязаных з пазбаўленнем волі, у дачыненні да якіх часта абіралася мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту або хатняга арышту.

У адпаведнасці з прынятым праваабарончай супольнасцю Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычны зняволены – асоба, пазбаўленая волі, калі мае месца хоць бы адзін з наступных фактараў:

  • a) пазбаўленне волі было ўжыта выключна праз яго палітычныя, рэлігійныя або іншыя перакананні, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды думкі, сумлення і рэлігіі, свабоды выказвання меркаванняў і інфармацыі, свабоды мірных сходаў і асацыяцый, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;

  • б) пазбаўленне волі было ўжыта выключна з-за негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод;

  • c) пазбаўленне волі было ўжыта выключна па прыкмеце полу, расы, колеру скуры, мовы, рэлігіі, нацыянальнага, этнічнага, сацыяльнага або радавога паходжання, нараджэння, грамадзянства, сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці, маёмаснага становішча ці іншых прыкметах альбо зыходзячы з наяўнасці ўстойлівай сувязі з супольнасцямі, аб'яднанымі такімі прыкметамі.

Асуджаныя выключна за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў поўнай меры і безумоўна адпавядалі названым крытэрам у перыяд пазбаўлення іх волі. Іх вызваленне з-пад варты, хатняга арышту або пасля адбыцця пакарання пакідае нявырашанымі пытанні аб пераглядзе іх прысудаў з мэтай поўнай адмены, іх рэабілітацыі і кампенсацыі ім нанесенай адвольным асуджэннем шкоды.

Нам вядомыя імёны і абставіны спраў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне права на мірныя сходы былі пазбаўленыя волі: заключаны пад варту, асуджаныя да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды:

Дзмітрый Анісімаў, Антон Андрэнка, Павел Агеенкаў, Аляксандр Адашчык, Мікіта Аляксандраў, Арцём Аліпаў, Наталля Антонава, Дзмітрый Анісімаў, Віктар Арцём, Анастасія Бабаева, Уладзіслаў Бандарык, Аляксандр Бардзін, Антон Бароўскі, Наталля Богуш, Аляксей Бондар, Генадзь Буглак, Мацвей Будніцкі, Аляксандр Буйліцкі, Артур Булаўскі, Амірані Буціяшвілі, Мікалай Буцкі, Ганна Бялова, Алена Валавік, Іван Валацко, Мілана Вольфовіч, Павел Варанько, Вольга Васілевіч, Віталь Васілевіч, Віктар Арэхаў, Вераніка Вінаградава, Аляксей Галіеўскі, Рамон Гансалес, Дзмітрый Гаро, Наталля Гаро, Юлія Глушыцкая, Надзея Грышчук, Мікалай Губін, Віктар Гурко, Дзяніс Давыдаў, Таццяна Дземчанка, Аляксандр Дзярбінскі, Вадзім Дзмітранок, Юрый Дзіковіч, Кацярына Жарко, Арцём Ждановіч, Наталля Зорына, Дзяніс Зубрыцкі, Іван Зыскуноў, Андрэй Зянькоў, Лідзія Іванова (Гормаш), Віталь Казлоўскі, Міхаіл Кандратовіч, Андрэй Капышаў, Аляксей Кавалеўскі, Ігар Каранеўскі, Віталь Казлоўскі, Канстанцін Карней, Даніл Каранкевіч, Андрэй Кацюбнікаў, Ніно Кусургашава, Сяргей Козел, Яўген Краўчук, Ілля Крук, Вячаслаў Крут, Іван Куляшоў, Аляксей Курт-Назараў, Кірыл Кятурка, Паліна Кіб, Алена Кізім, Сяргей Кізім, Святлана Кіндзель, Вадзім Кір'янаў, Андрэй Лагун, Людміла Лапаціна, Аляксей Лаўскі, Дзмітрый Лебедзеў, Вольга Лесавік, Максім Лесавік, Дзмітрый Лянкевіч, Аляксандр Лянько, Марына Ляхновіч, Сяргей Ляўко, Людміла Мазуркевіч, Дзяніс Маслаў, Віталь Мацюш, Валерыя Машок, Юрый Машок, Сяргей Молаш, Руслан Мяцельскі, Дзяніс Навалаеў, Дзмітрый Наймарк, Антон Навумаў, Кацярына Новікава, Ганна Арэхава, Уладзімір Астроўскі, Станіслаў Падыманскас, Максім Палуянчык, Віталь Папоў, Ганна Пашкевіч, Аляксей Паўленка, Дзмітрый Плешавеня, Юрый Працкевіч, Алег Протас, Юрый Радзькоў, Радзівон Баравы, Васіль Раманенка, Антон Ручан, Павел Раменчык, Аляксандр Савосцін, Максім Савіч, Дзмітрый Садавой, Барыс Самковіч, Раман Сарока, Арцём Сасноўскі, Фёдар Саўцін, Аляксандр Свірыдзенка, Аляксей Скірда, Ганна Смалян, Аляксей Смяшкоў, Валерыя Сокал, Маргарыта Сокал, Вячаслаў Стацько, Аляксандр Строкаў, Дзмітрый Ступакевіч, Дар'я Суднік, Міхаіл Суднік, Аляксандр Сушко, Антон Сцяпанаў, Жанна Сядлецкая, Вераніка Сідарэнка, Іван Сіняўскі, Сяргей Тарасевіч, Юлія Тарасевіч, Вячаслаў Талецкі, Анастасія Татарынава, Іван Тышчанка, Андрэй Фокін, Уладзімір Фурман, Кацярына Цыунэль, Вольга Чарнушыч, Наталля Чарныш, Аляксей Чумакін, Аляксандр Шасцёраў, Арцём Шафранскі, Вадзім Шашура, Андрэй Шляпаў, Аксана Шчарбовіч, Сяргей Шчарбовіч, Яўген Шамякоў, Юлія Якубовіч, Яўген Якубовіч, Таццяна Янкоўская, Злата Януковіч, Максім Яскевіч, Сяргей Ясючэня.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года Беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў па брутальным падаўленні мірных акцый пратэсту і усклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня 2020 года на ўлады Рэспублікі
Беларусь. Далейшыя пратэстныя выступы таксама мелі мірны характар, сходы і іх удзельнікі павінны былі знаходзіцца пад аховай закона.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказванне свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншым грамадска-значным падзеям.

У дачыненні да пералічаных былых палітвязняў мы патрабуем перагляду іх крымінальных спраў з мэтай адмены вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з вяртаннем усіх відаў шкоды, нанесенай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • адмяніць адвольныя прысуды ў дачыненні да пералічаных у заяве асоб, надаць іх поўную рэабілітацыю і пакрыць ім шкоду, нанесеную адвольным крымінальным пераследам;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарны перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Human Constanta;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Lawtrend.

Глядзiце таксама

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
25 жніўня 2024, 12:01
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Антона Станкевіча, Аляксея Кісялёва, Наталлю Жыгар, Наталлю Давыдуліну, Віталя Лескаўца, Ягора Волкава, Ігара Нажэева.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
25 жніўня 2024, 11:38
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
Мы заяўляем, што пазбаўленне волі Станіслава Шапеля, Дзмітрыя Пазнякова, Антона Шарупы, Віталя Саўко, Барыса Грынкевіча, Андрэя Мірэйчыка, Андрэя Грыгор'ева, Вікторыі Волчак, Ганны Савачкінай, Таццяны Русак, Уладзіслава Наважанцава, Дзяніса Сакалова, Вілена Тургунова, Дзмітрыя Асіюка – з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
25 жніўня 2024, 11:22
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Міхаіла Лазько, Максіма Джуманіязава, Дзмітрыя Шалака, Паўла Кучарэнку, Андрэя Гіля, Ярванда Марцірасяна, Сяргея Барзаўца, Яўгена Стральчэня, Сяргея Чарнецкага, Станіслава Амельянюка і спыніць крымінальны пераслед.
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
13 жніўня 2024, 08:13
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоду выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска-значных падзей.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці