Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні 11 новых палітвязняў (Павел Мажэйка і іншыя)

26 верасня 2022, 07:27
Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні 11 новых палітвязняў (Павел Мажэйка і іншыя)

На фота: Павел Мажэйка (фота Белсата)

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

20 верасня 2022 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

  1. Аляксандр Грыгарэўскі, асуджаны па арт. 367 КК за паклёп на А. Лукашэнку да аднаго году і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай колоніі;

  2. Ганна Вольская, асуджана па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіравана для адбыцця пакарання;

  3. Аляксандр Адзярыха, асуджаны  па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі, арт. 369 КК за абразу старшыні КДБ Івана Церцеля, старшыні ЦВК Людмілы Ярмошынай, дэпутатаў, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама пракурора да трох гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 200 базавых вялічыняў;

  4. Міхаіл Касякоў, асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і па арт. 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаў да двух гадоў пазбаўлення волі;

  5. Юрый Чубанаў, асуджаны ч. 3 арт. 203-1 КК за рэпост інфармацыі з даннымі супрацоўніцы МУС, арт. 369 за абразу прадстаўніка ўлады, ч. 1 арт. 368 за абразу А. Лукашэнкі, арт. 370 здзек з дзяржсімвалаў і ч.1 арт. 367 за паклёп на А. Лукашэнку да двух гадоў пазбаўлення волі;

  6. Яўген Бужынскі, узяты пад варту па арт. 368 і 369 КК за абразу А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады;

  7. Яўген Гукаў, асуджаны па арт. 368 і 369 КК за абразу А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады да аднаго года і 10 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  8. Ілля Давыдзенка, асуджаны па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі - спальванне пудзіла Лукашэнкі і арт. 342 КК за ўдзел у мірным шэсці да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  9. Павел Ларын, узяты пад варту па арт. 368 і 369 КК за абразу А.Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады,

  10. Павел Мажэйка, узяты пад варту за рэалізацыю свабоды выказвання мяркаванняў;

  11. Вольга Манкевіч, узята пад варту па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Грыгарэўскага, Ганну Вольскую, Аляксандра Адзярыху, Міхаіла Касякова, Юрыя Чубанава, Яўгена Бужынскага, Яўгена Гукава, Іллю Давыдзенку, Паўла Ларына, Паўла Мажэйку, Вольгу Манкевіч і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі дом правоў чалавека імені Барыса Звозскава;

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі ПЭН.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці