Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні 12 новых палітычных зняволеных (Міа Міткевіч і іншыя)

28 мая 2021, 11:51
Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні 12 новых палітычных зняволеных (Міа Міткевіч і іншыя)

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 27 траўня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваfабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Аляксей Сяменаў  асуджаны судом Чыгуначнага р-на г. Віцебска  па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для абдыцця пакарання;

  2. Дзмітрый Юркойць– асуджаны прысудам суда Навагрудскага р-на Гродзенскай вобласці на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 391 КК (абраза суддзі), накіраваны для адбыцця пакарання;

  3. Ілля Сілянкоў – асуджаны прысудам суда Краснапольскага р-на Магілёўскай вобласці на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанвоу адкрытага тыпу па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта), накіраваны для адбыцця пакарання;

  4. Аляксей Ліпень асуджаны прысудам суда Завадскога р-на г. Мінска на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 364 КК, накіраваны для адбыцця пакарання;

  5. Міа Міткевіч– асуджаная  прысудам Мінскага гарадскога суда  па ч.1 арт. 130 КК (распальванне варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці – супрацоўнікі МУС) на тры гады пазбаўлення волі;

  6. Аляксандр Палівода – асуджаны прысудам суда Брэсцкага р-на па арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў) на год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  7. Іван Кулько – асуджаны судом Першамайскага р-на г. Віцебска  па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  8. Ігар Быкоўскіх –асуджаны судом Кастычніцкага р-на г. Гродна па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на паўтары гады абмежавання волі з накіраванне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  9. Андрэй Любецкі затрыманы па абвінавачванню па ч. 2 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта), узяты пад варту ў СІЗА г. Жодзіна;

  10. Вольга Такарчук затрыманая па абвінавачанні па арт. 391 КК (абраза суддзі), 188 (паклёп у дачыненні да сябры выбарчай камісіі), 342 КК  (групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі пардак), узятая пад варту ў СІЗА г. Жодзіна;

  11. Уладзімір Колас –асуджаны судом Іванаўскага р-на Брэсцкай вобласці  па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  12. Людзміла Кузняцова – асуджаная судом  Пружанскага р-на Брэсцай вобласіц па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) на адзін год пазбаўлення волі;

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне воліпалітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксея Сямёнава, Дзмітрыя Юркойця, Іллю Сілянкова, Аляксея Ліпеня, Мію Міткевіч, Аляксандра Паліводу, Івана Кулько, Ігара Быкоўскіх, Андрэя Любецкага, Вольгу Такарчук, Уладзіміра Коласа, Людзмілу Кузняцовуі спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

"Ініцыятыва FORB";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

РГА "Прававая ініцыятыва”.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці