Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных (Герман Быхаў і іншыя)

18 чэрвеня 2021, 09:06
Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных (Герман Быхаў і іншыя)

На фота Аляксандр Аграйцовіч

Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 17 чэрвеня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем:

намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Герман Быхаў  знаходзіцца пад вартай у СІЗА па абвінавачванні па арт. 130 КК (распальванне варажнечы ў дачыненні да іншай сацыяльнай групы – супрацоўнікаў МУС);

  2. Сяргей Бобашаў– асуджаны прысудам суда на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), накіраваны для адбыцця пакарання;

  3. Аляксандр Аграйцовіч – асуджаны прысудам суда Завадскога раёна г. Мінска на два гады абмежавання волі з накіравнаннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 188 КК (паклеп), накіраваны для адбыцця пакарання;

  4. Дзмітры Бабок– асуджаны прысудам суда Бабрускага раёна Магілеўскай вобласці на адзін год пазбаўлення волі па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта);

  5. Юры Бірук– асуджаны прысудам суда Маладзечанскага  раёна Мінскай вобласіці на паўтары гады пазбаўлення волі па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта);

У сувязі з гэтым мы лічым іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Германа Быхава, Сяргея Бобашава, Аляксандра Аграйцовіча, Дзмітрыя Бабка, Юрыя Бірука і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – артыкулаў 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РГА "Прававая ініцыятыва";

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

"Ініцыятыва FORB";

Беларусі ПЭН-цэнтр.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
13 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
У сувязі з інтэнсіфікацыяй прызнання беларускіх праваабарончых арганізацый экстрэмісцкімі фарміраваннямі мы, кааліцыя беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
09 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
У сувязі з тым, што сталі вядомыя факты адвольнага прызнання ўладамі несапраўднымі пашпартоў былых палітвязняў, прымусова высланых з Беларусі пасля вызвалення ў верасні і снежні 2025 года, мы, кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 студзеня 2026, 12:43
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 снежня 2025, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці