Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні васьмі новых палітычных зняволеных (Дзмітры Цімафееў і іншыя)

25 чэрвеня 2021, 17:35
Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні васьмі новых палітычных зняволеных (Дзмітры Цімафееў і іншыя)

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускага праваабарончага супольнасці

Мінск, 25 чэрвеня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваfабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Дзмітрый Цімафееў асуджаны 17.02.2021 года судом Ленінскага раёна г. Магілёва паводле арт. 369 КК за абразу начальніка аддзела ДАІ з Бабруйска да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  2. Рыгор Мамановіч асуджаны 15.05.2021 года судом Столінскага раёна Берасцейскай вобласці паводле арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  3. Максім Таццянок асуджаны 26.02.2021 года судом Кастрычніцкага раёна г. Мінска па ч. 2 арт. 339 і па арт. 369 КК за вывешаную на плоце інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фота старшыні Савета Рэспублікі НС Н. Качанавай і міністра ўнутраных спраў І. Кубракова да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  4. Дзяніс Заянчэўскі асуджаны 26.02.2021 года судом Кастрычніцкага раёна г. Мінска па ч. 2 арт. 339 і па арт. 369 КК за вывешаную на плоце інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фота Н. Качанавай і міністра ўнутраных спраў І. Кубракова да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  5. Уладзімір Сокал асуджаны 9 чэрвеня 2021 года судом Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці за публікацыю ў сетцы інтэрнэт абразлівых і адвольна ацэненых як пагрозлівых каментароў у адрас супрацоўніка міліцыі да двух гадоў пазбаўлення волі;

  6. Сяргей Трэшчанка асуджаны 24 чэрвеня 2021 г. Гомельскім абласным судом па арт. 130 КК за распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі да трох гадоў пазбаўлення волі;

  7. Сяргей Маланчук асуджаны 23 красавіка 2021 года судом Ленінскага раёна г. Гродна па арт. 369 КК за абразу ў сетцы Інтэрнэт былога кіраўніка МУС Ю. Караева да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  8. Андрэй Жулякоў асуджаны 16 чэрвеня 2021 года судом Мінскага раёна паводле арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года калоніі.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Цімафеева, Рыгора Мамановіча, Максіма Таццянка, Сяргея Заянчэўскага, Уладзіміра Сокала, Сяргея Трэшчанку, Сяргея Маланчука, Андрэя Жулякова,і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

"Ініцыятыва FORB";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Глядзiце таксама

Власти Грузии и Республики Сербской должны навсегда отказаться от законов, подавляющих независимое гражданское общество
18 красавіка 2024, 10:47
Власти Грузии и Республики Сербской должны навсегда отказаться от законов, подавляющих независимое гражданское общество
Фонд Домов прав человека и членские организации Сети Домов прав человека призывают парламент Грузии и Народную скупщину Республики Сербской отказаться от законопроекта об "иностранных агентах".
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Павел Ліпневіч і іншыя)
15 красавіка 2024, 10:50
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Павел Ліпневіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Сяргея Якубёнка, Ігара Новіка, Сяргея Соца, Паўла Ліпневіча, Яўгена Хамянкова, Паўла Казінцава, Сяргея Ільіна, Сяргея Зелянкова, Аляксандра Бародзіча, Іллю Шамілава, Арцёма Коласава, Ігара Іванова, Ігара Жука, Наталлю Рамашову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні 13 чалавек палітычнымі зняволенымі (Дзіяна Кішкарэнка і іншыя)
15 красавіка 2024, 10:20
Заява аб прызнанні 13 чалавек палітычнымі зняволенымі (Дзіяна Кішкарэнка і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Дзіяну Кішкаренка, Анастасію Юманаву, Вольгу Патрусаеву, Дзмітрыя Кучука, Міхаіла Петраша, Юрыя Хаванскага, Піліпа Сцёпіна, Яўгена Цыбульку, Вячаслава Баравіка, Дзмітрыя Шчамера, Андрэя Анпілогава, Івана Дыдышку, Сяргея Крука і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Алена Тоцкая і іншыя)
31 сакавіка 2024, 11:30
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Алена Тоцкая і іншыя)
Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены".

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці