Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 10 новых палітвязняў (Яўген Пак і іншыя)

17 снежня 2021, 09:55
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 10 новых палітвязняў (Яўген Пак і іншыя)

На фота: Яўген Пак

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

15 снежня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Андрэй Тарановіч асуджаны судом Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці па арт. 370 КК за здзек над дзяржаўным сімвалам (парваў сцяг) да 1 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  2. Руслан Шыла асуджаны судом Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці па арт. 370 КК за здзек над дзяржаўным сімвалам (парваў сцяг) да 1 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  3. Сяргей Дубік узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 369 Крымінальнага кодэксу і па арт. 367 КК за абразу прадстаўніка ўлады і паклёп на Аляксандра Лукашэнку;

  4. Аліна Забаштанская ўзята пад варту па арт. 130 Крымінальнага кодэксу за каментары ў сацыяльных сетках у сувязі з перастрэлкай, падчас якой загінулі А.Зельцэр і супрацоўнік КДБ;

  5. Віталь Бойка асуджаны судом Жабінскага раёна Брэсцкай вобласці па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), 368 КК (Абраза прэзідэнта) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  6. Аляксандр Сяліцкі асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў і трох месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

  7. Аляксандр Пачкоўскі асуджаны судом Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 368 КК за абразу Аляксандра Лукашэнкі;

  8. Яўген Пак узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 368 Крымінальнага кодэксу за абразу Аляксандра Лукашэнкі;

  9. Аляксандр Касянчук асуджаны судом Лідскага раёна Гродзенскай вобласці па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.

  10. Аляксей Лой асуджаны судом Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці на 6 месяцаў “хатняй хіміі” за абразу сцяга (арт. 370 Крымінальнага кодэксу), у апеляцыйным парадку прысуд зменены на год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Андрэя Тарановіча, Руслана Шылу, Сяргея Дубіка, Аліну Забаштанскую, Віталя Бойку, Аляксандра Сяліцкага, Аляксандра Пачкоўскага, Яўгена Пака, Аляксандра Касянчука, Аляксея Лоя і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Lawtrend;

Human Constanta;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці