Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 15 новых палітычных зняволеных (Анатоль Латушка і іншыя)

07 лютага 2022, 11:21
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 15 новых палітычных зняволеных (Анатоль Латушка і іншыя)

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

3 лютага 2022 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Яраслаў Гебень, асуджаны па арт. 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаўі да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  2. Мікіта Мурын асуджаны па арт. 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаўі да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Глеб Лёгкі асуджаны па арт. 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаўі да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  4. Арцём Прыгажаеў асуджаны па арт. 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаўі да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  5. Вольга Кукушкіна асуджана па ч.1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  6. Яўген Салаўёў, асуджаны па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі на 9 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  7. Алег Дмітрачэнка асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  8. Павел Гваздоўскі асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  9. Андрэй Кругленя, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  10. Алег Гаўрылаў ўзяты пад варту па абвінавачванні па арт. 367 КК за паклёп на А.Лукашэнку;

  11. Алена Гнаўк, ўзята пад варту па абвінавачванні па арт. 367, 369-1 КК за паклёп на А.Лукашэнку і дыскрэдытацыю Беларусі;

  12. Руслан Асятроў ўзяты пад варту па абвінавачванні па арт. 130 КК па “справе Зельцара”;

  13. Сяргей Крэйда ўзяты пад варту па абвінавачванні па арт. 130 КК па “справе Зельцара”;

  14. Алена Маліноўская ўзята пад варту па падазрэнні па арт. 339 КК ў хуліганстве – маляванні ў грамадскіх месцах герба "Пагоні";

  15. Анатоль Латушка ўзяты пад варту па падазрэнні по арт.339 КК ў хуліганстве – маляванні ў грамадскіх месцах герба "Пагоні".

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Яраслава Гебеня, Мікіту Мурына, Глеба Лёгкага, Арцёма Прыгажаева, Вольгу Кукушкіну, Алену Гнаўк, Яўгена Салаўёва, Алега Дмітрачэнку, Паўла Гваздоўскага, Андрэя Кругленю, Алега Гаўрылава, Руслана Асятрова, Сяргея Крэйду, Алену Маліноўскую, Анатоля Латушку і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Глядзiце таксама

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
25 жніўня 2024, 12:01
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Антона Станкевіча, Аляксея Кісялёва, Наталлю Жыгар, Наталлю Давыдуліну, Віталя Лескаўца, Ягора Волкава, Ігара Нажэева.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
25 жніўня 2024, 11:38
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
Мы заяўляем, што пазбаўленне волі Станіслава Шапеля, Дзмітрыя Пазнякова, Антона Шарупы, Віталя Саўко, Барыса Грынкевіча, Андрэя Мірэйчыка, Андрэя Грыгор'ева, Вікторыі Волчак, Ганны Савачкінай, Таццяны Русак, Уладзіслава Наважанцава, Дзяніса Сакалова, Вілена Тургунова, Дзмітрыя Асіюка – з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
25 жніўня 2024, 11:22
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Міхаіла Лазько, Максіма Джуманіязава, Дзмітрыя Шалака, Паўла Кучарэнку, Андрэя Гіля, Ярванда Марцірасяна, Сяргея Барзаўца, Яўгена Стральчэня, Сяргея Чарнецкага, Станіслава Амельянюка і спыніць крымінальны пераслед.
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
13 жніўня 2024, 08:13
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоду выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска-значных падзей.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці