Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні дзевяці новых палітзняволеных (Алег Філіпаў і іншыя)

04 лістапада 2021, 15:11
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні дзевяці новых палітзняволеных (Алег Філіпаў і іншыя)

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

4 лістапада 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і зняволення грамадзян краіны паводле шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асоб, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў:

  1. Алег Філіпаў быў асуджаны 14 кастрычніка 2021 г. да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі паводле ч. 2 арт. 368 КК за надпісы на жылым доме ў Брэсце;

  2. Міхаіл Прач асуджаны паводле 341, 391 КК за нанясенне надпісаў і абразу суддзі да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  3. Валерый Ясечак асуджаны паводле 368 КК за абразу прэзідэнта да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  4. Аляксандр Жданаў, асуджаны паводле 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  5. Яўген Шпількаў, асуджаны паводле 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  6. Сяргей Хацкевіч, асуджаны паводле 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  7. Вадзім Цішкевіч, асуджаны паводле 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 1 года і 8 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  8. Адам Цяслюк змешчаны ў СІЗА па абвінавачванні паводле арт. 369 КК;

  9. Міраслаў Федаровіч змешчаны ў СІЗА па абвінавачванні паводле арт. 369 КК.

У сувязі з гэтым мы лічым іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняў Алега Філіпава, Міхаіла Прача, Валерыя Ясечка, Аляксандра Жданава, Яўгена Шпількава, Сяргея Хацкевіча, Вадзіма Цішкевіча, Адама Цяслюка, Міраслава Федаровіча і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  • Прыняць меры, накіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асоб, а менавіта — артыкулаў 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усё раней заведзеныя паводле гэтых артыкулаў крымінальныя справы.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

"Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Lawtrend;

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Ідэнтычнасць і права.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
13 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
У сувязі з інтэнсіфікацыяй прызнання беларускіх праваабарончых арганізацый экстрэмісцкімі фарміраваннямі мы, кааліцыя беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
09 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
У сувязі з тым, што сталі вядомыя факты адвольнага прызнання ўладамі несапраўднымі пашпартоў былых палітвязняў, прымусова высланых з Беларусі пасля вызвалення ў верасні і снежні 2025 года, мы, кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 студзеня 2026, 12:43
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 снежня 2025, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці