Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Мікіта Зімін і іншыя)

27 верасня 2021, 17:56
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Мікіта Зімін і іншыя)

На фота: Алег Хічоў

27 верасня 2021 г.

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") у дачыненні даМікіты Зіміна, Дзяніса Лазоўскага, Алега Буйкевіча, Алега Хічова, Яўгена Крачкоўскага, а таксама па ч.1 артыкула 293, ч.1 арт. 13, ч. 3 арт. 293, арт. 341 КК – даСяргея Думавы, яшчэ раз пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў сумеснай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліцьМікіту Зіміна, Дзяніса Лазоўскага, Алега Буйкевіча, Алега Хічова, Яўгена Крачкоўскага, Сяргея Думаву і спыніць іх крымінальны пераслед.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Lawtrend;

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі ПЭН-цэнтр.

Глядзiце таксама

Заява праваабаронцаў аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных (Аляксандр Ляўковіч і іншыя)
01 мая 2025, 10:10
Заява праваабаронцаў аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных (Аляксандр Ляўковіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Ляўковіча, Андрэя Філіна, Уладзіміра Цыбульскага, Ірыну Суржык, Дзмітрыя Іванчыкава, Андрэя Лагвіненку, Таццяну Шымко, Сяргея Зелянкоўскага і спыніць іх крымінальны пераслед.
Беларускі ПЭН патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць мірнага выказвання ў Сербіі
30 красавіка 2025, 11:13
Беларускі ПЭН патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць мірнага выказвання ў Сербіі
Беларускі ПЭН далучаецца да заявы PEN International адносна сітуацыі ў Сербіі.
Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі
30 красавіка 2025, 09:57
Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі
Восем праваабарончых арганізацый звярнуліся да Палаты прадстаўнікоў перад разглядам праекта закона "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне".
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Карына Фасевіч і іншыя)
22 красавіка 2025, 09:43
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Карына Фасевіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Карыну Фасевіч, Дзмітрыя Руткевіча, Паўла Баркуна, Захара Шарко, Аляксея Шпакоўскага, Яўгена Мілянкевіча, Аляксандра Шэлепня і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці