Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні сямі новых палітвязняў (Вячаслаў Караткевіч і іншыя)

13 ліпеня 2021, 15:52
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні сямі новых палітвязняў (Вячаслаў Караткевіч і іншыя)

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск,  13 ліпеня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Вячаслаў Караткевіч – асуджаны судом Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці па арт. 367 КК за паклёп у дачыненні прэзідэнта на паўтары гады пазбаўлення волі;

  2. Аляксандр Бычкоўскі – асуджаны судом Ельскага раёна Гомельскай вобласці па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  3. Павел Семаковіч –  асуджаны судом Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобласці  па  ч.1 арт.339 КК (хуліганства)  за спаленне дзяржаўнага сцягу на тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  4. Яўген Каральчук – асуджаны судом Столінскага р-на Брэсцкай вобласці раёна па арт. 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаў на год пазбаўлення волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  5. Яўген Пашалюк – асуджаны судом Камянецкага р-на Брэсцкай вобласці па арт. 391 КК за абразу суддзі на два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  6. Ігар Фалецкі – асуджаны судом Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта і па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да аднаго году калоніі;

  7. Міхаіл Гулідаў – асуджаны судом Ленінскага р-на г. Магілева па арт. 368 КК за абразу прэзідэна, па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады, а таксама па арт. 409 КК за незаконным дзеянні ў дачыненні да маемасці, падвергнутай вопісу ці арышту на адзін год пазбаўлення волі.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняўВясаслава Караткевіча, Аляксандра Бычкоўскага, Паўла Семаковіча, Яўгена Каральчука, Яўгена Пашалюка, Ігара Фалецкага, Міхаіла Гулідава і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

ГА “Беларуская ассацыяцыя журналістаў”;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

"Ініцыятыва FORB";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава. 

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
21 мая 2025, 14:14
Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
Вызваленне палітычных зняволеных — гэта не толькі пытанне справядлівасці, але і праяўленне чалавечнасці.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Сітнікаў і іншыя)
21 мая 2025, 14:03
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Сітнікаў і іншыя)
Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Змітровіч і іншыя)
20 мая 2025, 13:58
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Змітровіч і іншыя)
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ала Пучынская і іншыя)
19 мая 2025, 13:55
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ала Пучынская і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Алу Пучынскую, Мікіту Лосіка, Аляксея Кайдаша, Алега Лойку, Аляксандра Гардзеенку, Ганну Багінскую, Вольгу Аляксееву.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці