Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні трох новых палітвязняў (Юрый Дрэка і іншыя)

28 ліпеня 2021, 17:55
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні трох новых палітвязняў (Юрый Дрэка і іншыя)

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

28 ліпеня 2021 года

Намі атрымана інфармацыя аб асуджэнні і пазбаўленні свабоды грамадзян за нанясенне надпісаў пратэстнага зместу ў розных грамадскіх месцах.

  • Юрый Дрэка асуджаны 13 сакавіка судом Савецкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 339 КК да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (прыступіў да адбыцця пакарання) за надпіс "СБ - с... бойцеся" на агароджы будаўнічай пляцоўкі ў цэнтры Мінска. Пацярпелымі прызналі некалькі супрацоўнікаў Выдавецкага дома "Беларусь сегодня": першага намесніка дырэктара і галоўнага рэдактара Выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Міхаіла Лябедзіка, а таксама Андрэя Мукавозчыка, Дзмітрыя Крата, Людмілу Гладкую, Рамана Рудзя.

  • Аляксандр Бажкоў асуджаны судом Аршанскага раёна паводле арт. 341 КК да трох месяцаў арышту (прыступіў да адбыцця пакарання) за нанясенне пратэстных надпісаў на будынку папраўчай калоніі.

  • Віктар Каліноўскі асуджаны судом Берасцейскага раёна паводле ч. 2 арт. 339 КК да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (прыступіў да адбыцця пакарання) за надпісы пратэстнага характару ў розных грамадскіх месцах Берасця і Берасцейскага раёна.

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, адзначаем наступнае:

Нанясенне надпісаў такога віду не з'яўляецца праявай хуліганства і вандалізму.

Змест надпісаў у кантэксце грамадска-палітычных падзей і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія праходзяць у краіне з лета 2020 года, сведчаць аб тым, што матывам іх нанясення было выказванне меркавання на грамадска значныя тэмы.

Мы лічым, што дадзеная форма выказвання меркавання трапляе пад абарону Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад'яўленымі ім абвінавачваннямі: у адпаведнасці з арт. 19 Пакта кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэта права ўключае ў сябе свабоду шукаць, атрымліваць усякага роду інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова або праз сродкі друку або мастацкія формы выяўлення, ці іншымі сродкамі па свайму выбару. Карыстанне гэтым правам можа накладаць асаблівыя абавязкі і асаблівую адказнасць. Яно можа быць, адпаведна, звязана з некаторымі абмежаваннямі, якія, аднак, павінны быць устаноўлены законам і з'яўляцца неабходнымі: для павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб, для аховы грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя і маральнасці насельніцтва.

Асуджаныя не замахваліся на значныя каштоўнасці, не знішчылі іх. Самі надпісы не ўтрымліваюць мовы варожасці і нянавісці па прыкметах нацыянальнай, расавай, рэлігійнай прыналежнасці або сацыяльнага паходжання і іншых прыкметах. Нецэнзурная лексіка, якую выкарыстоўвалі некаторыя з іх, не сведчыла сама па сабе аб наяўнасці ў іх дзеяннях складу крымінальна каральнага злачынства.

Матэрыяльны ўрон ад такіх дзеянняў насіў сімвалічны характар.

У гэтым кантэксце лічым пазбаўленне волі Юрыя Дрэкі, Аляксандра Бажкова і Віктара Каліноўскага палітычна матываваным, а саміх асуджаных палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены".

У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, патрабуем:

  1. Неадкладнага і безумоўнага вызвалення Юрыя Дрэкі, Аляксандра Бажкова, Віктара Каліноўскага і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх.

  2. Неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларусі ПЭН-цэнтр;

РГА "Прававая ініцыятыва";

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Lawtrend;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта".

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці