Беларускі ПЭН патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць мірнага выказвання ў Сербіі

30 April 2025, 11:13 AM
Беларускі ПЭН патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць мірнага выказвання ў Сербіі

Фота: Bojan Dzodan

Беларускі ПЭН далучаецца да заявы PEN International адносна сітуацыі ў Сербіі.

«PEN International заклікае ўлады Сербіі спыніць трывожны наступ на свабоду мірнага выказвання, у тым ліку на пісьменнікаў, журналістаў, навукоўцаў і актывістаў, якія асмельваюцца прыцягваць уладу да адказу. Мы выказваем салідарнасць з мужнымі людзьмі Сербіі і патрабуем неадкладна спыніць усе дзеянні, што носяць характар запалохвання, рэпрэсій і помсты, а таксама паважаць асноўныя свабоды», — заявіў прэзідэнт PEN International Бурхан Сёнмэз.

22 красавіка 2025 года: Улады Сербіі павінны тэрмінова забяспечыць правы на свабоду выказвання, мірны пратэст і сход, — заявілі сёння PEN International і Сербскі ПЭН, паколькі хваля рэпрэсій, якая пачалася пасля масавых дэманстрацый, працягваецца без прыкмет спынення.

З лістапада 2024 года Сербія ахопленая пратэстамі, ініцыяванымі студэнтамі, пасля таго як абвальванне навесу чыгуначнага вакзала ў Нові-Садзе (паўночная частка краіны) прывяло да гібелі 16 чалавек. Шмат хто абвінаваціў уладу ў трагедыі, звяртаючы ўвагу на карупцыю і некампетэнтнасць. У выніку дзясяткі тысяч людзей амаль штодня выходзяць на вуліцы, патрабуючы празрыстасці і прыцягнення да адказнасці вінаватых. Заняткі ва ўніверсітэтах спыненыя ўжо некалькі месяцаў, да забастовак далучыліся юрысты, прафесары і дзеячы культуры.

Як зафіксавалі PEN International і Сербскі ПЭН, улады Сербіі адказалі на пратэсты рэпрэсіямі супраць крытыкаў і незалежных СМІ. Прадстаўнікі ўлады і праўладныя медыя непраўдзіва прадстаўляюць студэнцкі рух як гвалтоўны і апублікавалі асабістыя даныя некаторых удзельнікаў пратэстаў, падвяргаючы іх небяспецы. Тым часам заклікі да незалежнага расследавання адносна магчымага выкарыстання сілавікамі гукавой зброі супраць дэманстрантаў у Бялградзе 15 сакавіка 2025 года пакуль застаюцца без адказу.

PEN International і Сербскі ПЭН рашуча асуджаюць пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Сербіі за апошнія месяцы. Улады мэтанакіравана ціснуць на сістэму адукацыі і ўсё шырэй ужываюць палітычна матываваныя арышты і крымінальны пераслед, каб запалохаць і прымусіць замаўчаць крытыкаў. Уладам і праўладным групам таксама працягваюць выказвацца абвінавачанні ў эскалацыі гвалту падчас пераважна мірных пратэстаў, што стварае пагрозу далейшых парушэнняў правоў чалавека.

Незалежныя журналісты працягваюць сутыкацца з нападкамі, пагрозамі і запалохваннем з боку прадстаўнікоў улады, сілавікоў і асобных грамадзян. Паводле платформы Mapping Media Freedom, з пачатку пратэстаў зафіксавана 74 выпадкі парушэння свабоды СМІ і нападаў на журналістаў. 10 красавіка 2025 года пісьменнік і журналіст Дэян Іліч быў затрыманы ў Бялградзе, а пасля вызвалены. Яго абвінавачваюць у нібыта «стварэнні панікі і беспарадкаў» за каментар, выказаны ў тэлеперадачы 29 сакавіка пра пратэсты. Яго затрыманне стала трывожным сігналам для іншых журналістаў, якія наважваюцца адкрыта выказвацца пра падзеі ў краіне. PEN International і Сербскі ПЭН заклікаюць улады Сербіі не ўзбуджаць крымінальную справу супраць Дэяна Іліча.

PEN International і Сербскі ПЭН заклікаюць улады Сербіі тэрмінова забяспечыць павагу да асноўных правоў і свабодаў, а таксама гарантаваць, каб журналісты, пісьменнікі, навукоўцы і актывісты маглі выказвацца і распаўсюджваць інфармацыю без страху перад пераследам.

Публікуецца паводле сайта Беларускага ПЭНа

See more news

Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
24 March 2025, 11:20 AM
Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
У сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, заяўляем наступнае.
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
04 March 2025, 8:13 AM
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
Праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі пачаць усе магчымыя намаганні, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя.
Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Алеся Галіцына і іншыя)
03 March 2025, 9:45 AM
Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Алеся Галіцына і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Алесю Галіцыну, Андрэя Несцяровіча, Ірыну Пазнякевіч, Івана Палевікова, Паліну Зыль, Анатоля Васілеўскага, Аляксандра Клютко, Аляксандра Таранку, Лілію Качан і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці