Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай

24 January 2026, 12:43 PM
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што крымінальны пераслед і пазбаўленне волі за дзеянні, звязаныя з правамернай рэалізацыяй свабоды выказвання меркаванняў, з’яўляюцца інструментам абмежавання распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне, падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці і іншадумства.

Антыэкстрэмісцкае заканадаўства выкарыстоўваецца ўладамі Беларусі ў мэтах палітычных рэпрэсій. МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаўнай палітыцы. Экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя і 49 СМІ і медыя-арганізацый. Гэта адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх супрацоўнікаў, удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на свабоду асацыяцый і свабоду выказвання меркаванняў. 

4 верасня 2025 года “экстрэмісцкім фармаваннем” абвешчаны YouTube-канал “Платформа 375”, а журналіст Кірыл Пазняк, які ў адпаведным рашэнні КДБ названы “арганізатарам” гэтага “фармавання”, – затрыманы і змешчаны пад варту па крымінальнай справе (17 верасня 2025 года Кірыл Пазняк прызнаны палітычным зняволеным).

У той жа дзень, 4 верасня, затрыманая і 20-гадовая дачка Кірыла Пазняка – Яніна Пазняк. Яна таксама змешчаная пад варту, і ёй прад’яўленае абвінавачанне ва ўзаемадзеянні з “экстрэмісцкім фармаваннем”.

Выкладзенае вышэй дае падставы сцвярджаць, што крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.

На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 Кіраўніцтва аб вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”, прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай і патрабуем:

  • неадкладнага вызваліць Яніну Пазняк і спыніць ў дачыненні да яе крымінальны пераслед;

  • адмовіцца ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання і іншыя правы і свабоды;

  • неадкладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Беларуская асацыяцыя журналістаў

Прававая ініцыятыва

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Беларускі ПЭН

Беларускі Хельсінкскі камітэт

Lawtrend

Беларускі дом правоў чалавек імя Барыса Звозскава

Share

See more news

Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
13 April 2026, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
У сувязі з інтэнсіфікацыяй прызнання беларускіх праваабарончых арганізацый экстрэмісцкімі фарміраваннямі мы, кааліцыя беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
09 April 2026, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
У сувязі з тым, што сталі вядомыя факты адвольнага прызнання ўладамі несапраўднымі пашпартоў былых палітвязняў, прымусова высланых з Беларусі пасля вызвалення ў верасні і снежні 2025 года, мы, кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 December 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
14 December 2025, 9:00 PM
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці