Патрабуем неадкладна вызваліць Віктара Бабарыку і затрыманых сябраў яго ініцыятыўнай групы

20 June 2020, 7:57 AM
Патрабуем неадкладна вызваліць Віктара Бабарыку і затрыманых сябраў яго ініцыятыўнай групы

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Мінск, 19 чэрвеня 2020 г.

18 чэрвеня 2020 г. стала вядома аб затрыманні супрацоўнікамі ДФР КГК Рэспублікі Беларусь Віктара Бабарыкі, які вылучаецца ў кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь а таксама кіраўніка ягонай ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыкі. Паводле кіраўніка КГК, В. Бабарыка быў затрыманы ў сувязі з тым, што з’яўляўся непасрэдным арганізатарам супрацьпраўнай дзейнасці, спрабаваў ўздзейнічаць на сведкаў, схаваць сляды раней учыненых злачынстваў. Пазней стала вядома, што Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 і 3 арт. 285 КК (стварэнне злачыннай арганізацыі ці ўдзел у ёй).

Пра падставы для затрымання Эдуарда Бабарыкі афіцыйна не паведамлялася. На дадзены момант вядома, што Віктар і Эдуард Бабарыкі знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Раней былі затрыманыя і ўзятыя пад варту сябры ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі – Святлана Купрэева і Уладзімір Дудараў.

Іх затрыманне стала працягам хвалі рэпрэсій, якія распачаліся ў краіне з моманту абвяшчэння парламентам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. За гэты перыяд сотні грамадзян былі падвергнутыя розным відам рэпрэсій і пераследу: звальненням з працы, адміністрацыйным арыштам і штрафам. Асабліва жорсткім рэпрэсіям былі падвергнутыя члены ініцыятыўных груп па вылучэнні ў якасці кандыдатаў у Прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі. Так, кіраўнік ініцыятыўнай групы С. Ціханоўскай, блогер Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 7 ягоных паплечнікаў былі ўзятыя пад варту ў межах узбуджанай супраць іх крымінальнай справы па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак ці актыўны ўдзел у іх). Улічваючы ўсе акалічнасці дадзенай крымінальнай справы, праваабрончая супольнасць Беларусі прызнала ўсіх 8 чалавек, уключна з Сяргеем Ціханоўскім, палітычнымі вязнямі. Сама Святлана Ціханоўская заявіла аб паступіўшых пагрозах крымінальнага пераследу і адабрання ў яе непаўнагадовых дзяцей.

Прэзідэнцкая кампанія адбываецца ва ўмовах запалохвання грамадства, пагрозаў і ціску. Дзеючы кіраўнік дзяржавы асабіста неаднаразова пагражаў сваім палітычным апанентам, у тым ліку і Віктару Бабарыку.

Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Віктара Бабарыкі і членаў ягонай ініцыятыўнай групы з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне яго публічнай дзейнасці па вылучэнні яго ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і далейшым удзеле ў выбарах.

Удзел у кіраванні краіны праз працэдуру перыядычных, свабодных і дэмакратычных выбараў з’яўляецца адной са свабодаў, рэалізацыя якой гарантаваная грамадзянам Беларусі, як Канстытуцый, так і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці, Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Дзейнасць праваахоўных, судовых ды іншых дзяржаўных органаў, скіраваная на перашкоды ў рэалізацыі гэтай свабоды, а таксама пераслед у сувязі з гэтым, з’яўляецца непрымальным для дэмакратычнага грамадства.

Прадэманстраваныя падыходы следчых органаў да раследавання крымінальнай справы ў дачыненні патэнцыйнага кандыдата ў Прэзідэнты В. Бабарыкі і сябраў яго ініцыятыўнай групы – парушэнне прэзумпцыі невінаватасці, грубае парушэнне права на абарону ды іншыя – падкрэсліваюць неправавы характар дадзеных дзеянняў.

На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 а) Кіраўніцтва аб вызначэння паняцця “палітычны зняволены”, прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабрончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Віктара Бабарыкі, Эдуарда Бабарыкі, Святланы Купрэевай, Уладзіміра Дударава палітычнымі зняволенымі і

патрабуем:

  • неадкладнага вызвалення В. Бабарыкі, Э. Бабарыкі, С. Купрэевай і У. Дударава з-пад варты;

  • забяспячэння В. Бабарыку магчымасці безперашкоднага ўдзелу ў свабодных і дэмакратычных выбарах, заснаваных на прынцыпах роўнай, канкурэнтнай палітычнай барацьбы;

  • адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на ўдзельнікаў выбарчай кампаніі;

  • неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні да грамадзян і непасрэдных удзельнікаў выбарчага працэса, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Праваабарончы цэнтр ” Вясна”;

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

РГА “Прававая ініцыятыва”;

Простае таварыства “Ініцыятыва Forb”;

Ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права»;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”;

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”;

Публічная ўстанова “Беларускі дакументацыйны цэнтр”

Share

See more news

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці