Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 9 палітычных зняволеных (Ціхан Осіпаў і іншыя))

02 June 2021, 4:53 PM
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 9 палітычных зняволеных (Ціхан Осіпаў і іншыя))

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 2 чэрвеня 2021 г.

У сувязі з вынясеннем судамі шэрагу прысудаў па крымінальных справах, звязаных з абвінавачваннем у выкарыстанні гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі, супрацівам з выкарыстаннем гвалту супрацоўніку МУС, іншым службовым асобам, выконваючым службовыя абавязкі, і хуліганствам (арт. 363, 364, 366, 339 КК), яшчэ раз пацвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый ад 16 студзеня 2021 г., мы адзначаем наступнае:

Мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы і міліцыя не павінна прадпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганізацыі і правядзяння. Гвалтоўнае спыненне сходаў і прымяненне фізічнай сілы, а тым больш спецыяльных сродкаў і зброі да пратэстоўцаў павінна ажыцяўляцца толькі як крайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.

Непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку, а ў выпадках прычынення ў дачыненні да прадстаўнікоў МУС справакаванага імі ж гвалту “у адказ” з боку пратэстоўцаў, дадзеныя дзеянні неабходна разглядаць зыходзячы з цяжкасці прычыненай шкоды здароўю і ўмысла на прычыненне такой шкоды, а таксама як абарону ад відавочна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі ў тым ліку па незаконным загадзе (неабхадная абарона).

Згодна з Кіраўніцтвам па вызначэнню паняцця “палітычны зняволены” гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды каму-небудзь, дае падставы разглядаць гэтых асобаў у якасці палітычных зняволеных.

Акрамя таго маніторынг гэтых  судовых паседжанняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносіліся па такім жа катэгорыям спраў па-за палітычным кантэкстам.  

Працягласць або ўмовы пазбаўлення волі па прысудах, вынесеных у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных сходаў, відавочна непрапарцыйныя (неадэкватныя) правапарушэнню, па якім гэтыя асобы былі прызнаныя вінаватамі. 

У шэрагу выпадкаў судовыя паседжанні былі праведзеныя ў закрытым рэжыме: на іх не дапускалісь прадстаўнікі грамадскасці, праваабаронцы і прадстаўнікі СМІ. Прычым рашэнні суда аб правядзенні закрытых паседжанняў не былі абумоўленыя неабходнасцю абароны дзяржаўнай таямніцы ці інфармацыі асабістага характару ўдзельнікаў працэсу, непажаданай да публічнага распаўсюду.

Таксама маніторныг судовых паседжанняў засведчыў і іншыя парушэнні прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва: парушэнні прэзумпцыі невінаватасці, роўнасці перад судом і інш.

Усе гэтыя акалічнасці даюць падставы сцвярджаць, што пераслед указаных асобаў носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Зыходзячы з гэтага і кіруючыся п. 3.2 (а, b, c, d) Кіраўніцтва па вызначэнню паняцця “палітычны зняволены”, мы прызнаем палітвязнямі наступных асуджаных да пазбаўлення волі:

  1. Юзэф Нямера – (асуджаны ў выніку новага разгляду справы Гродзенскім абласным судом на паўтары гады пазбаўлення  волі па ч.1 арт. 342 КК і арт. 364 КК);

  2. Павел Аўчараў – (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па ч.1 арт. 342, арт. 363, ч.2 арт. 293 КК);

  3. Эміль Гусэйнаў– (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па ч.1 арт. 342 КК, арт. 363 КК, ч.2 арт. 293 КК);

  4. Уладзімір Хамічкоў – (асуджаны на чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 арт. 342 КК, арт. 363 КК, накіраваны для адбыцця пакарання);

  5. Эдуард Жданко – (асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі па ч.2 арт. 363 КК);

  6. Арцём Нікіцін – (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па ч.2  арт. 339 КК, арт. 363 КК);

  7. Уладзімір Кніга – (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па ч.1 арт. 342 і арт. 364 КК);

  8. Яўген Разнічэнка – (асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі  па ч.1 арт. З42 КК арт. 364 КК);

  9. Ціхан Осіпаў – (асуджаны на адзіннаццаць гадоў пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 293 КК, ч.1 арт. 400 КК, ч.1 арт. 14 і арт. 362 КК, гл. заключэнне па справе экспертаў ПЦ “Вясна”)

Лічым неабходным патрабаваць для дадзеных палітычных зняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі ўказаных фактараў, а таксама вызвалення іх з-пад варты з прымяненнем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

"Ініцыятыва FORB";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

See more news

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні дзевяці новых палітвязняў (Дзмітры Таратун і іншыя)
17 September 2021, 5:54 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні дзевяці новых палітвязняў (Дзмітры Таратун і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Таратуна, Ірыну Вікхольм, Андрэя Астрацова, Арцёма Сокала, Канстанціна Дудзікава, Арцёма Шалегіна, Аляксея Алікіна, Яўгена Пятрова, Уладзіміра Кузуба і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні сямі новых палітвязняў (Аляксей Салдаткін і іншыя)
16 September 2021, 7:48 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні сямі новых палітвязняў (Аляксей Салдаткін і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць з-пад варты Аляксея Салдаткіна, Віктара Фенчука, Аляксандра Багданава, Максіма Крука, Кірыла Волаха, Алега Караля, Мікалая Папеку і спыніць іх крымінальны пераслед.
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення чацвярых палітычных зняволеных (Уладзімір Жук і іншыя)
15 September 2021, 8:50 AM
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення чацвярых палітычных зняволеных (Уладзімір Жук і іншыя)
Мы прызнаём палітвязнямі Уладзіміра Жука, Аляксея Шчытнікава, Аляксандра Зайкоўскага, Арцёма Саковіча.
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Аляксей Мінаў і іншыя)
13 September 2021, 3:04 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Аляксей Мінаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Аляксея Мінава, Глеба Койпіша, Аляксея Муравіцкага, Максіма Клімовіча, Дар’ю Чайко, Кірыла Пальчэўскага і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці