Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення палітычных зняволеных (Павел Крашакоў і іншыя)

18 January 2022, 10:42 AM
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення палітычных зняволеных (Павел Крашакоў і іншыя)

заява беларускай праваабарончай супольнасці

14 студзеня 2022 г.

У сувязі з вынясеннем судом Салігорскага раёна Мінскай вобласці прысуду па крымінальнай справе, звязанай з абвінавачваннем удзельнікаў пратэсных акцый па палітычных матывах у супраціве з ужываннем гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 363 КК, у адносінах да Паўла Крашакова, Кірыла Рамашко, Данііла Басяка, асуджаных да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі тэрмінам на 2,5 года, і Ігната Ігнацені, асуджанага да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі тэрмінам на 3 гады, яшчэ раз пацвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый ад 16 студзеня 2021 года, мы адзначаем наступнае:

мірныя сходы грамадзянаў павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, і міліцыя не павінна прадпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганізацыі і правядзення. Гвалтоўнае спыненне сходаў і ўжыванне фізічнай сілы, а тым больш спецыяльных сродкаў і зброі да пратэстоўцаў, павінна ажыццяўляцца толькі як крайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзянаў.

Непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку, а ў выпадках прычынення ў дачыненні да прадстаўнікоў МУС справакаванага імі ж гвалту “ў адказ” з боку пратэстоўцаў, дадзеныя дзеянні неабходна разглядаць зыходзячы з цяжкасці прычыненай шкоды здароўю і намеру на прычыненне такой шкоды, а таксама як абарону ад відавочна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі ў тым ліку па незаконным загадзе (неабходная абарона).

Акрамя таго, адзначаем, што пры наяўнасці палітычных матываў уладамі ўжываецца пазбаўленне волі ў парушэнне права на справядлівы судовы разгляд, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі. У прыватнасці, у дачыненні да паказаных абвінавачаных неаднаразова парушалася прэзумпцыя невінаватасці і публікаваліся звесткі, якія ганяць іх і ствараюць уяўленне як пра грамадска небяспечных асобаў.

Таксама адзначаем адсутнасць належнай прававой ацэнкі дзеянняў супрацоўнікаў сілавых ведамстваў на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў перыяд пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года і расследавання актаў катаванняў і іншых забароненых відаў абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў і іншых жыхароў краіны, што надае пераследу асобаў, якія парушылі закон падчас правядзенні акцый пратэсту, рысы селектыўнасці.

Паводле Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў, і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды ці шкоды каму-небудзь, не перашкаджае разглядаць гэтых асобаў у якасці палітычных зняволеных.

Акрамя таго, маніторынг гэтых судовых пасяджэнняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносяцца па такіх жа катэгорыях справаў па-за палітычным кантэкстам.

Працягласць ці ўмовы зняволення па прысудах, вынесеных у дачыненні да ўдзельнікаў пратэсных сходаў, відавочна непрапарцыйныя (неадэкватныя) правапарушэнню, па якім гэтыя асобы былі прызнаныя вінаватымі.

Усе гэтыя акалічнасці даюць падставы сцвярджаць, што пераслед згаданых асобаў носіць палітычна матываваны характар, а самі яны з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Зыходзячы з гэтага і кіруючыся п. 3.2 (а, b, c, d) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”, мы прызнаем палітвязнямі Паўла Крашакова, Кірыла Рамашко, Данііла Басяка і Ігната Ігнаценю і патрабуем:

  • неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівы судовы разгляд і ўхіленні паказаных фактараў, а таксама вызвалення іх з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд;

  • вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Share

See more news

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 August 2025, 11:37 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 August 2025, 11:27 AM
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 August 2025, 11:24 AM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці