Патрабуем неадкладнага вызваленння палітвязняў Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай

19 January 2021, 1:48 PM
Патрабуем неадкладнага вызваленння палітвязняў Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Мінск, 18 студзеня 2021 г.

Як нам стала вядома, 12 студзеня 2021 г. супрацоўнікамі МУС у г. Мінске быў затрыманы журналіст і медыяменеджэр Андрэй Аляксандраў. Разам з ім была затрыманая Ірына Злобіна.

15 студзеня ў афіцыйным паведамленні намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Г. Казакевіч заявіў, што  А. Аляксандраў і І. Злобіна былі затрыманыя “па падазрэнні ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці”. Па ягоных словах, Аляксандраў і Злобіна са жніўня 2020 года займалісь фінансаваннем асобаў, якія прымалі ўдзел у пратэстах у Мінске, у тым ліку шляхам аплаты штрафаў і кампенсаваннем сродкаў на ўтрыманне ў ЦІП і ІЧУ.”

Паводле паведамлення МУС, Аляксандраў с 22 жніўня па 9 лістапада аплаціў 250 штрафаў. Спісы і грошы на аплату штрафаў Аляксандраву перадаваў фонд BY Help.

На дадзены момант вядома, што А. Аляксандраў і І. Злобіна падазраюцца па ч. 2 арт. 342 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для удзелу ў групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак, а роўна фінансаванне і іншае забеспячэнне такой дзейнасці).

Улічваючы факт таго, што ў дачыненні да абодвух падазраваных у якасці меры стрымання было абранае ўтрыманне пад вартай (такая мера стрымання не можа быць абраная па абвінавачыванні толькі па ч.2 арт. 342 КК), у нас есць падставы меркаваць аб падрыхтоўцы прад’яўлення абвінавачвання па некалькіх артыкулах КК.

У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, адзначаем наступнае:

Збор добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, а таксама прадстаўнікоў беларускай замежнай дыяспары і дапамога ў аплаце штрафаў асобам, якія былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці толькі за факт удзелу ў мірных сходах і рэалізацыю гарантаваных Канстытуцыяй Беларусі і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека свабодаў мірных сходаў і выказвання меркавання, не мае нічога агульнага з фінансаваннем якой бы ні было супрацьпраўнай дзейнасці і, адпаведна, не з’яўляецца злачынствам.

У дадзеным канктэксце дзейнасць Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай з’яўляецца добраахвотнай і дабрачыннай дзейнасцю па аказанню дапамогі ахвярам масавых палітычных рэпрэсій ў краіне і па сутнасці сваёй з’яўляецца правабарончай.

Згодна з арт. 1 Дэкларацыі аб праве і абавязках асобных асобаў, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды (Прынятая Рэзалюцыяй 53/144 Генасамблі ААН ад 09.12.1998) , кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыцяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнароным узроўнях.

Згодна з арт. 13 дадзенай Дэкларацыі, кожны мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, запрошваць, атрымліваць і выкарыстоўваць рэсурсы адмыслова для мэтаў заахвочвання і абароны правоў чалавека і асноўных свабод мірнымі сродкамі і ў адпаведнасці з арт. 3 Дэкларацыі.

Акрамя таго, кваліфікацыя такіх дзеянняў А. Аляксандрава і І. Злобінай як крымінальнага злачынства паводле ч.2 арт. 342 КК, па нашым глыбокім перакананні, з’яўляецца відавочна нацягнутай і маніпулятыўнай.

Апалата штрафаў асобам, якія былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці па арт. 23.34 КаАП, і выдаткаў па іх ўтрыманні ў ЦІП і ІЧУ,  не мае нічога агульнага з фінансаваннем масавых беспарадкаў ці іншых групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак: падазраваныя не ажыцяўлялі аплату нейкіх злачынных дзеянняў, загадзя не абяцалі аплату асобам пры ўмове здзяйснення дзеянняў, якія ахопліваюцца дыспазыцыямі арт. 342 ці 293 КК, не прымалі ўдзел у іх падрыхтоўцы (навучанні, іншым матэрыяльным забеспячэнні).

Яшчэ раз адзначаем, што масавыя пратэсты грамадзянаў Беларусі насілі мірны характар і былі выкліканыя фальсіфікацыямі вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на карысць кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі.

Зыходзячы з гэтага, мы лічым пераслед А. Аляксандрава і І. Злобінай з боку ўладаў палітычна матываваным, скіраваным на спыненне іх дзейнасці па дапамозе ахвярам палітычных рэпрэсій, а іх саміх палітычнымі зняволенымі, згодна з п. 3.1(b) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”.

У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, патрабуем:

  1. Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай, спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх.

  2. Неадкладнага вызваленн ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Простае таварыства "Ініцыятыва FORB";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.;

Ініцыятыўная група "ідэнтычнасць і права";

Беларускі ПЭН-цэнтр.

See more news

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
25 August 2024, 12:01 PM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Антона Станкевіча, Аляксея Кісялёва, Наталлю Жыгар, Наталлю Давыдуліну, Віталя Лескаўца, Ягора Волкава, Ігара Нажэева.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
25 August 2024, 11:38 AM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
Мы заяўляем, што пазбаўленне волі Станіслава Шапеля, Дзмітрыя Пазнякова, Антона Шарупы, Віталя Саўко, Барыса Грынкевіча, Андрэя Мірэйчыка, Андрэя Грыгор'ева, Вікторыі Волчак, Ганны Савачкінай, Таццяны Русак, Уладзіслава Наважанцава, Дзяніса Сакалова, Вілена Тургунова, Дзмітрыя Асіюка – з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
25 August 2024, 11:22 AM
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Міхаіла Лазько, Максіма Джуманіязава, Дзмітрыя Шалака, Паўла Кучарэнку, Андрэя Гіля, Ярванда Марцірасяна, Сяргея Барзаўца, Яўгена Стральчэня, Сяргея Чарнецкага, Станіслава Амельянюка і спыніць крымінальны пераслед.
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
13 August 2024, 8:13 AM
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоду выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска-значных падзей.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці