Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Уладзіслава Гуліса

04 December 2020, 10:08 AM
Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Уладзіслава Гуліса

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Мінск, 1 снежня 2020 г.

У сувязі з атрыманнем інфармацыі аб прад'яўленні абвінавачвання іпачатку судовага разгляду справысудом Фрунзенскага р-на г. Мінска па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і ч.2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабам ці пацягнуўшае прычынне шкоды ў буйным памеры) у дачыненні жыхара г. Мінска Уладзіслава Гуліса мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, абапіраючыся на выказаную намі раней пазіцыю па дадзенай справе ў заяве ад 29 кастрычніка 2020 г., яшчэ раз адзначаем наступнае.

Напісанне на асфальце надпісу “Не забудзем” не з’яўляецца праявай хуліганства.

Змест надпісу, месца, у якім ён быў зроблены (месца забойства супрацоўнікамі міліцыі дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага), у кантэксце грамадска-палітычных падзеяў і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне на працягу апошніх трох месяцаў, сведчаць аб тым, што матывам яго нанясення было выказванне меркавання на дадзеныя грамадска значныя тэмы.

Мы лічым, што дадзеная форма выказвання меркавання патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад’яўленымі ім абвінавачваннямі.

У адпаведнасці з арт. 19 Пакта кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэтае права ўключае ў сябе свабоду шукаць, атрымліваць усялякага рода інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці праз сродкі друку ці мастацкія формы выяўлення, ці іншымі сродкамі па свайму выбару. Карыстанне гэтым правам можа накладаць асаблівыя абавязкі і асаблівую адказнасць. Яно можа быць, адпаведна, звязана з некаторымі абмежаваннямі, якія, аднак, павінны быць устаноўленыя законам і з’яўляцца неабходнымі: для павагі правоў і рэпутацыі іншых асобаў, для аховы грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя і маральнасці насельніцтва.

Абвінавачаны не пасягаў на сакральныя ці гісторыка-культурныя каштоўнасці, не знішчыў іх. Сам надпіс не ўтрымлівае нецэнзурнай лексікі альбо мовы варожасці і нянавісці па прыкметах нацыянальнай, расавай, рэлігійнай прыналежнасці ці сацыяльнага паходжання і іншых прыкметах.

Надпіс “Не забудзем” на асфальце тратуара не мог прывесці да значнага пашкоджання ці знішчэння дарожнага пакрыцця, і матэрыяльная шкода ад такога надпісу відавочна насіла сімвалічны характар.

Штучнае, на нашую думку, павялічэнне памеру шкоды прывяло да дадактовай кваліфікацыі дзеянняў Уладзіслава Гуліса па ч.2 арт. 218 КК – наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабам ці пацягнуўшае прычынне шкоды ў буйным памеры. Максімальнае пакаранне, прадугледжанае дадзенай часткай артыкула 218, складае да 10 гадоў пазбалення волі.

У гэтым кантэксце лічым пазбаўленне волі Уладзіслава Гулісапалітычна матываваным, а самога Уладзіслава Гулісапалітычным зняволеным у адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”.

У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, патрабуем:

  1. Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад вартыУладзіслава Гуліса, спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго.

  2. Неадкладнага вызваленн ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РГА "Прававая ініцыятыва";

Беларускі Дакументацыйны цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Простае таварыства "Ініцыятыва FORB".

See more news

Беларускі ПЭН пратэстуе супраць пераследу ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
09 July 2024, 8:45 AM
Беларускі ПЭН пратэстуе супраць пераследу ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
Беларускі ПЭН выказвае пратэст і звяртае ўвагу міжнароднай супольнасці на новы кірунак рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі – пераслед за ўдзел у святкаванні Дня Волі.
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Дар'я Заяц і іншыя)
09 July 2024, 7:40 AM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Дар'я Заяц і іншыя)
Патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Пузікава, Дзяніса Семяніхіна, Дар’ю Заяц, Валерыю Драгун, Алену Карпенку, Андрэя Каралёва, Антона Пугача, Алену Дуброўскую, Івана Дзярновіча, Аляксандра Захарчыка, Юрыя Юрчука, Таццяну Макееву, Руслана Зголіча, Дзмітрыя Сіўко, Аляксандра Цюпу, Івана Мікшу, Аляксандра Сырыцу і спыніць крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Клязовіч і іншыя)
09 July 2024, 7:29 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Клязовіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Ірына Клязовіч, Марыну Гацуру, Віктара Нікіфарава, Надзею Лескавец, Ірыну Погодаеву, Глеба Дудко, Жанну Дашкевіч, Іллю Гумбара.
Заява аб прызнанні Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным
25 June 2024, 12:27 PM
Заява аб прызнанні Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным
Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Анджэя Юхневіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці