Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня, валанцёра ПЦ “Вясна” Андрэя Чапюка

14 October 2020, 12:56 PM
Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня, валанцёра ПЦ “Вясна” Андрэя Чапюка

Заява беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 13 кастрычніка 2020 г.

2 кастрычніка у г. Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК быў затрыманы валанцёр ПЦ “Вясна” Андрэй Чапюк. Па месцы ягонага жыхарства адбыўся ператрус.

9 кастрычніка Андрэю было прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) і абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту ў СІЗА № 1 г. Мінска.

Трэба адзначыць, што на працягу ўсёй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі і пасля выбараў сябры ПЦ “Вясна” сутыкаліся з ціскам і пераследам з боку дзеючай улады: крымінальным пераслед, адміністрацыйным арыштам і затрыманнямі, блакаваннем сайту арганізацыі.

31 жніўня 2020 г. супрацоўнікамі ГУБАЗіК быўзатрыманыў якасці падазраванага па ч.2 арт. 293 КК валанцёр ПЦ “Вясна”Павел Гарбуз.

Неўзабаве Павел Гарбуз быў вымушаны пакінуць Беларусь і падрабязнараспавёўпра акалічнасці свайго затрымання і пра пагрозы ў адрас ПЦ “Вясна”, якія гучалі ад супрацоўнікаў ГУБАЗіК, якія казалі, што хутка арыштуюць усіх сябраў арганізацы і пакладуць канец яе дзейнасці.

17 верасня 2020 г. супрацоўнікамі ГУБАЗіК былазатрыманаяі ўзятая пад варту сяброўка ПЦ “Вясна” і каардынатарка валанцёскай службы “Вясны”Марфа Рабкова. 25 верасня ёй было прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК. З тых часоў Марфа знаходзіцца ў СІЗА № 1 г. Мінска.

Уся іх дзейнасць насіла выключна мірны, праваабарончы характар і была скіраваная на дапамогу людзям, якія церпяць за свае палітычныя погляды і перакананні, за абарону сваіх правоў.

Андрэй Чапюк добраахвотна ахвяраваў свой вольны асабісты час на аказанне дапамогі ПЦ “Вясна” у ажыцяўленні праваабарончай дзейнасці, з’яўляецца чалавекам шчыра адданым ідэалам гуманізма і правоў чалавека.

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, пратэстуем супраць непрыхаванага пераследу і ціску на сябраў ПЦ “Вясна” у сувязі з ажыцяўленнем імі легітымнай праваабарончай дзейнасці.

Нагадваем, што такая дзейнасць гарантаваная праваабаронцам Канстытуцый Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку Дэкларацыяй аб праваабаронцах, зацверджанай Генасамблеяй ААН 9 снежня 1998 г.

Пераслед Андрэя Чапюка у сувязі з яго легітымнай праваабарончай дзейнасцю расцэньваецца намі як працяг кампаніі па запалохванню і ціску на прадстаўнікоў ПЦ “Вясна” і ўсю праваабарончую супольнасць краіны ў цэлым.

На падставе гэтага, кіруючыся п. 3.1 b) Кіраўніцтва аб вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”, прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем аб прызнанні Андрэя Чапюка палітычным зняволеным і патрабуем:

  • Неадкладна вызваліць з-пад варты валанцёра ПЦ “Вясна” Андрэя Чапюка і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да яго;

  • Спыніць усялякія спробы ціску і пераследу ў дачыненні да сябраў ПЦ “Вясна” і ўсіх беларускіх праваабаронцаў;

  • Неўхільна выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы па забеспячэнні гарантый ажыцяўлення праваабарончай дзейнасці ў краіне.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Простае таварыства "Ініцыятыва FORB";

РГА "Прававая ініцыятыва”;

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”;

Беларускі Дакументацыйны цэнтр;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права».

See more news

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
25 August 2024, 12:01 PM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Антона Станкевіча, Аляксея Кісялёва, Наталлю Жыгар, Наталлю Давыдуліну, Віталя Лескаўца, Ягора Волкава, Ігара Нажэева.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
25 August 2024, 11:38 AM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
Мы заяўляем, што пазбаўленне волі Станіслава Шапеля, Дзмітрыя Пазнякова, Антона Шарупы, Віталя Саўко, Барыса Грынкевіча, Андрэя Мірэйчыка, Андрэя Грыгор'ева, Вікторыі Волчак, Ганны Савачкінай, Таццяны Русак, Уладзіслава Наважанцава, Дзяніса Сакалова, Вілена Тургунова, Дзмітрыя Асіюка – з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
25 August 2024, 11:22 AM
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Міхаіла Лазько, Максіма Джуманіязава, Дзмітрыя Шалака, Паўла Кучарэнку, Андрэя Гіля, Ярванда Марцірасяна, Сяргея Барзаўца, Яўгена Стральчэня, Сяргея Чарнецкага, Станіслава Амельянюка і спыніць крымінальны пераслед.
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
13 August 2024, 8:13 AM
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоду выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска-значных падзей.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці