Патрабуем неадкладнага вызвалення пяці новых палітычных зняволеных (Віктар Лабко і іншыя)

05 August 2021, 7:40 PM
Патрабуем неадкладнага вызвалення пяці новых палітычных зняволеных (Віктар Лабко і іншыя)

На фота: Ілля Гагіеў

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

5 жніўня 2021 г.

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") Віктару Лабко, Сяргею Наліўку, Яну Сцяцэнку, Іллі Гагіеву, а таксама і па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") Сяргею Трацюку, яшчэ раз пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў сумеснай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзян насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Таксама лічым неабходным адзначыць, што дэманстрантамі не здзяйсняліся дзеянні, якія ахопліваюцца дыспазіцыяй артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, і адпаведна не могуць кваліфікавацца як масавыя беспарадкі. Удзельнікі пратэстаў не здзяйснялі падпалаў, пагромаў, не знішчалі маёмасць і не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам.

Асобныя выпадкі гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі з боку дэманстрантаў патрабуюць асобнай прававой кваліфікацыі, з улікам кантэксту і абставінаў ужывання гвалту, у тым ліку ў кантэксце самаабароны ад заведама непрапарцыйных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Віктара Лабко, Сяргея Наліўку, Яна Сцяцэнку, Іллю Гагіева, Сяргея Трацюка і спыніць іх крымінальны пераслед.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларусі ПЭН-цэнтр;

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Lawtrend;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта".

See more news

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні дзевяці новых палітвязняў (Дзмітры Таратун і іншыя)
17 September 2021, 5:54 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні дзевяці новых палітвязняў (Дзмітры Таратун і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Таратуна, Ірыну Вікхольм, Андрэя Астрацова, Арцёма Сокала, Канстанціна Дудзікава, Арцёма Шалегіна, Аляксея Алікіна, Яўгена Пятрова, Уладзіміра Кузуба і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні сямі новых палітвязняў (Аляксей Салдаткін і іншыя)
16 September 2021, 7:48 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні сямі новых палітвязняў (Аляксей Салдаткін і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць з-пад варты Аляксея Салдаткіна, Віктара Фенчука, Аляксандра Багданава, Максіма Крука, Кірыла Волаха, Алега Караля, Мікалая Папеку і спыніць іх крымінальны пераслед.
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення чацвярых палітычных зняволеных (Уладзімір Жук і іншыя)
15 September 2021, 8:50 AM
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення чацвярых палітычных зняволеных (Уладзімір Жук і іншыя)
Мы прызнаём палітвязнямі Уладзіміра Жука, Аляксея Шчытнікава, Аляксандра Зайкоўскага, Арцёма Саковіча.
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Аляксей Мінаў і іншыя)
13 September 2021, 3:04 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Аляксей Мінаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Аляксея Мінава, Глеба Койпіша, Аляксея Муравіцкага, Максіма Клімовіча, Дар’ю Чайко, Кірыла Пальчэўскага і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці