Патрабуем перагляду прысуду і вызвалення палітвязня Сяргея Моніча

17 June 2021, 2:05 PM
Патрабуем перагляду прысуду і вызвалення палітвязня Сяргея Моніча

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі ў сувязі з асуджэннем да пазбаўлення волі Сяргея Моніча

Мінск, 16 чэрвеня 2021 г.

Сяргей Моніч прысудам суда Мінскага раёна Мінскай вобласці ад 2.04.2021 г. асуджаны за нанясенне надпісаў «АМАП – забойцы», «3%» па ч. 1 арт. 339 КК да 1 года пазбаўлення волі, за нанясенне надпісу «Кубракоў – фашыст» па арт. 369 КК да 3 месяцаў арышту, а таксама за захоўванне і перавозку наркатычнага сродку – марыхуаны масай 0,1 г без мэты збыту па ч. 1 арт. 328 КК да 2 гадоў пазбаўлення волі. Шляхам частковага складання пакаранняў яму прызначана пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў ПК ва ўмовах агульнага рэжыму.

У дачыненні да пераследу Сяргея Моніча па арт. 339 і 369 за нанясенне надпісаў пратэстнага характару мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы неаднаразова выказаныя намі патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асоб, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (сумесная заява ад 22 снежня 2020 г.), лічым пераслед і пазбаўленне волі Сяргея Моніча па арт. 339 і 369 КК палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання.

Адносна асуджэння Сяргея Моніча па ч. 1 арт. 328 КК мы прыходзім да наступных высноваў (падрабязна – у Заключэнні):

Вывучэнне практыкі судоў паказвае, што пазбаўленне волі па ч. 1 арт. 328 КК прызначаецца пры рэцыдыве злачынстваў або здзяйсненні гэтага злачынства ў сукупнасці з іншымі цяжкімі злачынствамі.

Такім чынам, пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады за захоўванне без мэты збыту нязначнай колькасці наркотыку – марыхуаны масай 0,1 г з'яўляецца відавочна непрапарцыйным, неадэкватным правапарушэнню па працягласці і ўмовах пазбаўлення волі; мы таксама ўпэўненыя ў тым, што Сяргей Моніч быў пазбаўлены волі па гэтым складзе выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі.

У адпаведнасці з Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным таксама з'яўляецца асоба, пазбаўленая свабоды, калі пры наяўнасці палітычных матываў яго пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

  • c) працягласць або ўмовы пазбаўлення волі відавочна непрапарцыйна (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім асоба падазраецца, абвінавачваецца альбо было прызнана вінаватым;

  • d) асоба пазбаўлена волі выбіральна у параўнанні з іншымі асобамі.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Сяргея Моніча палітычна матываваным, а яго самога палітычным зняволеным у адпаведнасці з п. 3.2 (c, d) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены".

Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • перагляду прынятых у дачыненні да Сяргея Моніча мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на прысуд, а таксама яго вызвалення з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр " Вясна";

"Ініцыятыва FORB";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларусі ПЭН-цэнтр;

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве " Хьюман канстанта";

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Share

See more news

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 August 2025, 11:37 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 August 2025, 11:27 AM
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 August 2025, 11:24 AM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці