Патрабуем рэабілітацыі 16 былых палітычных зняволеных (Дар'я Андрэйчыкава і іншыя)

06 February 2025, 8:41 AM
Патрабуем рэабілітацыі 16 былых палітычных зняволеных (Дар'я Андрэйчыкава і іншыя)

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

6 лютага 2025 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы, сабраўшы і прааналізаваўшы інфармацыю пра крымінальны пераслед уладамі Беларусі іншадумцаў ды ўдзельнікаў мірных сходаў падчас і пасля правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі 2020 года, практыку вынясення і выканання прысудаў у дачыненні да іх, прававое становішча асуджаных паводле так званых "экстрэмісцкіх" артыкулаў Крымінальнага кодэкса, адзначаем наступнае:

Гарантаваная свабода мірных сходаў і асацыяцый, таксама кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання: гэтае права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць любога кшталту інфармацыю ды ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці з дапамогай друку або мастацкіх формаў выказвання, ці іншымі спосабамі згодна з уласным выбарам; у сферу ўжывання гэтага пункта ўключаная нават такая форма выказвання меркаванняў, якая можа разглядацца як глыбока абразлівая, але пры гэтым яе выкарыстанне можа падпадаць толькі пад абмежаванні, вызначаныя законам і неабходныя ў дэмакратычным грамадстве для павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб; для аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя або маральнасці насельніцтва.

Тым не менш, калі дзяржава−ўдзельніца Пакта вызначае абмежаванні на ажыццяўленне правоў і свабод, гэтыя абмежаванні не павінны ставіць пад пагрозу сам прынцып гэтага права.

Аднак улады Беларусі адвольна змяшчалі пад варту, асуджалі ў парушэнне прынцыпу вяршэнства права і цяпер працягваюць пераследваць у крымінальным і адміністрацыйным парадку за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцыі паводле розных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: за абразу А. Лукашэнкі, суддзяў, службовых асоб, паклёп на А. Лукашэнку і службовых асоб; за здзек з дзяржаўных сімвалаў, хуліганства і вандалізм, за ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, за падтрымку пратэстных ініцыятыў ды інш. Пра факты гэтага палітычна матываванага пераследу часта становіцца вядома толькі напярэдадні або пасля вызвалення чарговай ахвяры рэпрэсій, у сувязі з чым праваабарончая супольнасць не выступала з заявай аб прызнанні фігурантаў такіх спраў палітычнымі зняволенымі.

Улады не прызнаюць сваёй адказнасці за адвольнае пазбаўленне волі грамадзян у сувязі з ажыццяўленнем імі правоў і свабод, прадугледжаных абавязковымі для Беларусі міжнароднымі дамовамі, працягваюць адвольна пераследваць рэпрэсаваных нават пасля іх вызвалення, уціскаючы іх у правах унясеннем у пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Праваабарончай супольнасцю былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі многія з тых, хто пратэставаў ды іншадумцаў у той час, калі тыя былі пазбаўленыя волі, і сабраныя звесткі пра асуджаных за гэта да розных відаў пакарання, звязаных і не звязаных з пазбаўленнем волі, у дачыненні да якіх часта абіралася мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту або хатняга арышту.

У адпаведнасці з прынятым праваабарончай супольнасцю Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычны зняволены – асоба, пазбаўленая волі, калі мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

  • a) пазбаўленне волі было ўжытае выключна праз яго палітычныя, рэлігійныя ці іншыя перакананні, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды думкі, сумлення і рэлігіі, свабоды выказвання меркаванняў ды інфармацыі, свабоды мірных сходаў і асацыяцый, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах або Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;

  • b) пазбаўленне волі было ўжытае выключна праз негвалтоўную дзейнасць, накіраваную на абарону правоў чалавека і асноўных свабод;

  • c) пазбаўленне волі было ўжытае выключна паводле прыкметы полу, расы, колеру скуры, мовы, рэлігіі, нацыянальнага, этнічнага, сацыяльнага або радавога паходжання, нараджэння, грамадзянства, сексуальнай арыентацыі ды гендарнай ідэнтычнасці, маёмаснага становішча ці іншых прыкметаў альбо зыходзячы з наяўнасці ўстойлівай сувязі з супольнасцямі, аб'яднанымі такімі прыкметамі.

Асуджаныя і зняволеныя пад варту выключна за выказванне меркавання без прыкмет прамых заклікаў да гвалту або несімвалічнаму знішчэнню маёмасці, не звязанае з несімвалічным знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці ў мэтах выказвання меркавання, а таксама за ўдзел у мірных сходах напоўніцу і безумоўна адпавядалі названым крытэрам у перыяд пазбаўлення іх волі. Іх вызваленне з-пад варты, хатняга арышту або пасля адбыцця пакарання пакідае нявырашанымі пытанні аб пераглядзе іх прысудаў з мэтай поўнай адмены, іх рэабілітацыі ды кампенсацыі ім нанесенай адвольным асуджэннем шкоды.

Нам вядомыя імёны і абставіны справаў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў былі пазбаўленыя волі: заключаныя пад варту, хатні арышт, асуджаныя да працяглага адміністрацыйнага арышту, да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды:

Дар'я Андрэйчыкава, Максім Арбузаў, Вікторыя Аляксеева, Іван Баланчук, Іван Вабішчэвіч, Леў Іўчын, Вольга Нікіфарава, Аляксандр Навіцкі, Аляксей Падгайскі, Аляксей Паўловіч, Алег Пятроўскі, Марына Смірнова, Ілля Фалей, Галіна Шкут, Аляксандр Юруць, Алена Бурлакова.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоды выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ды іншых грамадска-значных падзей.

У дачыненні да пералічаных былых палітвязняў мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладнага перагляду іх крымінальных спраў з мэтай адмены вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з кампенсацыяй усіх відаў шкоды, нанесенай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі, а таксама патрабуем неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі ПЭН;

Lawtrend.

See more news

«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
04 March 2025, 8:13 AM
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
Праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі пачаць усе магчымыя намаганні, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя.
Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Алеся Галіцына і іншыя)
03 March 2025, 9:45 AM
Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Алеся Галіцына і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Алесю Галіцыну, Андрэя Несцяровіча, Ірыну Пазнякевіч, Івана Палевікова, Паліну Зыль, Анатоля Васілеўскага, Аляксандра Клютко, Аляксандра Таранку, Лілію Качан і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Яўген Бойка і іншыя)
27 February 2025, 9:36 AM
Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Яўген Бойка і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Яўгена Бойку, Аляксандра Краўчука, Паліну Піткевіч, Арцёма Палякова, Вадзіма Сенчанку, Максіма Бельчанку.
Заява аб прызнанні 19 чалавек палітычнымі зняволенымі (Армэн Арзуманян і іншыя)
26 February 2025, 9:22 AM
Заява аб прызнанні 19 чалавек палітычнымі зняволенымі (Армэн Арзуманян і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Армэна Арзуманяна, Сяргея Латушку, Наталлю Васіленку, Уладзіміра Шпака, Карыну Праташчык, Уладзіслава Кошалева, Руслана Зубкова, Максіма Ермаловіча, Данілу Чыбісава, Паўла Лашчанку, Алену Елькіну, Антона Вераб’я, Андрэя Креэйдзіча, Глеба Жукава, Дзмітрыя Касцюка, Рамана Раманава, Уладзіміра Марцінкевіча, Вячаслава Курыльчыка, Ігара Шуканава і спыніць іх крымінальны пераслед/.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці