Патрабуем рэабілітацыі 18 былых палітычных зняволеных (Жанна Вайніловіч і іншыя)

30 July 2025, 11:16 AM
Патрабуем рэабілітацыі 18 былых палітычных зняволеных (Жанна Вайніловіч і іншыя)

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

30 ліпеня 2025 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы, сабраўшы і прааналізаваўшы інфармацыю аб крымінальным пераследзе ўладамі Беларусі іншадумцаў і ўдзельнікаў мірных сходаў падчас і пасля правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі 2020 года, практыку вынясення і выканання прысудаў у дачыненні да іх, прававое становішча асуджаных па так званых «экстрэмісцкіх» артыкулах Крымінальнага кодэкса, адзначаем наступнае:

Гарантаваная свабода мірных сходаў і асацыяцый; таксама кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання: гэтае права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці праз друк ці мастацкія формы выказвання, ці іншымі спосабамі на свой выбар; у сферу прымянення гэтага пункта ўключана нават такая форма выказвання меркаванняў, якая можа разглядацца як глыбока абразлівая, але пры гэтым яе выкарыстанне можа падпадаць толькі пад абмежаванні, устаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычным грамадстве для павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб; для аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя або маральнасці насельніцтва.

Тым не менш, калі дзяржава-ўдзельніца Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ўстанаўлівае абмежаванні на ажыццяўленне правоў і свабод, гэтыя абмежаванні не павінны ставіць пад пагрозу сам прынцып гэтага права.

Аднак улады Беларусі адвольна бралі пад варту, асуджалі ў парушэнне прынцыпу вяршэнства права і цяпер працягваюць пераследваць у крымінальным і адміністрацыйным парадку за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцыі па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса: за абразу А. Лукашэнкі, суддзяў, службовых асоб, паклёп на А. Лукашэнку; за здзек з дзяржаўных сімвалаў, хуліганства і вандалізм, за ўдзел у гэтак званых “групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, а фактычна – за мірны вулічны пратэст, за падтрымку пратэстных ініцыятыў і інш. Пра факты гэтага палітычна матываванага пераследу часта становіцца вядома толькі напярэдадні або пасля вызвалення чарговай ахвяры рэпрэсій, у сувязі з чым праваабарончая супольнасць не выступала з заявай аб прызнанні фігурантаў такіх справаў палітычнымі зняволенымі.

Улады не прызнаюць сваёй адказнасці за адвольнае пазбаўленне волі грамадзян у сувязі з ажыццяўленнем імі правоў і свабод, прадугледжаных абавязковымі для Беларусі міжнароднымі дагаворамі, працягваюць адвольна пераследаваць рэпрэсаваных нават пасля іх вызвалення, пазбаўляючы іх правоў унясеннем у Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Праваабарончай супольнасцю былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі многія з тых, хто пратэставаў і іншадумцаў у той час, калі тыя былі пазбаўлены волі, і сабраны звесткі аб асуджаных за гэта да розных відаў пакарання, звязаных і не звязаных з пазбаўленнем волі, у дачыненні да якіх часта абіралася мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту або хатняга арышту.

У адпаведнасці з прынятай праваабарончай супольнасцю Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычны зняволены - асоба, пазбаўленая волі, калі мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

  • а) пазбаўленне волі было прыменена выключна з-за яго палітычных, рэлігійных ці іншых перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды думкі, сумлення і рэлігіі, свабоды выказвання меркаванняў і інфармацыі, свабоды мірных сходаў і асацыяцый, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах або Еўрапейскай Канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;;

  • b) пазбаўленне волі было прыменена выключна з-за негвалтоўнай дзейнасці, скіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод;

  • c) пазбаўленне волі было прыменена выключна па прыкмеце полу, расы, колеру скуры, мовы, рэлігіі, нацыянальнага, этнічнага, сацыяльнага або радавога паходжання, нараджэння, грамадзянства, сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці, маёмаснага становішча або іншым прыкметам або зыходзячы з наяўнасці ўстойлівай сувязі з супольнасцямі, аб'яднанымі.

Асуджаныя і ўзятыя пад варту выключна за выказванне меркавання без прыкметаў прамых заклікаў да гвалту або несімвалічнага знішчэння маёмасці, не звязанае з несімвалічным знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці ў мэтах выказвання меркавання, а таксама за ўдзел у мірных сходах у поўнай меры і безумоўна адпавядалі названым крытэрам у перыяд пазбаўлення іх свабоды. Іх вызваленне з-пад варты, хатняга арышту або пасля адбыцця пакарання пакідае нявырашанымі пытанні аб пераглядзе іх прыгавораў з мэтай поўнай адмены, іх рэабілітацыі і кампенсацыі ім нанесенай адвольным асуджэннем шкоды.

Нам вядомыя імёны і абставіны спраў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказванні меркаванняў і свабоды сходаў былі пазбаўлены волі: узяты пад варту, хатні арышт, асуджаныя да працяглага адміністрацыйнага арышту, да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызвалены без рэабілітацыі і пакрыцця прычыненай шкоды:

Жанна Вайніловіч, Уладзімір Драбышэўскі, Кацярына Быстракова, Аляксандр Міхайлаў, Дзмітрый Саўчук, Наталля Пронька, Аляксей Мазука, Іван Бондар, Аляксандра Грамовіч, Андрэй Бубен, Арцём Васільеў, Дар'я Паламарчук, Яраслаў Бандарчук, Аляксей Драчоў, Наталля Гаворава, Анжэліка Кухарэнка.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоды выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска значных падзей.

Пераслед Юрыя Меляшкевіча, які правёў больш за пяць месяцаў у зняволенні ў гродзенскай турме, варта разглядаць як палітычна матываваны, бо ён цалкам упісваецца ў агульную схему наступу на свабоду асацыяцый пасля паразы Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, у тым ліку — праз пераслед арганізацый грамадзянскай супольнасці, накіраваных на нацыянальнае адраджэнне. Ён не быў прызнаны палітычным зняволеным падчас знаходжання ў СІЗА толькі з-за недахопу інфармацыі і з асцярогі пагоршыць ягонае становішча, калі б яго пераслед быў публічна ацэнены як палітычна матываваны.

Наталля Ярашэнка правяла амаль 5 месяцаў у ізалятары выключна з-за палітычна матываванага пераследу ўладамі яе сястры, без прад'яўлення абвінавачання ў здзяйсненні злачынства, што расцэньваецца намі як палітычна матываванае пазбаўленне волі і падпадае пад п.3.2(б) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, .

У дачыненні да пералічаных былых палітвязняў мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладнага перагляду законнасці іх утрымання пад вартай, іх крымінальных спраў з мэтай адмены вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з пакрыццём усіх відаў шкоды, прычыненай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі, а таксама патрабаванняў затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

Respect-Protect-Fulfill;

Беларускі ПЭН;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Прававая ініцыятыва.

Share

See more news

Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 August 2025, 11:37 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 August 2025, 11:27 AM
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 August 2025, 11:24 AM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці