Патрабуем рэабілітацыі 19 былых палітычных зняволеных (Каміла Аруцюнян і іншыя)

23 September 2025, 9:00 PM
Патрабуем рэабілітацыі 19 былых палітычных зняволеных (Каміла Аруцюнян і іншыя)

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

24 верасня 2025 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы, сабраўшы і прааналізаваўшы інфармацыю аб крымінальным пераследзе ўладамі Беларусі іншадумцаў і ўдзельнікаў мірных сходаў падчас і пасля правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі 2020 года, практыку вынясення і выканання прысудаў у дачыненні да іх, прававое становішча асуджаных па так званых «экстрэмісцкіх» артыкулах Крымінальнага кодэкса, адзначаем наступнае:

гарантаваная свабода мірных сходаў і асацыяцый, таксама кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання. Гэтае права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці праз друк ці мастацкія формы выказвання, ці іншымі спосабамі на свой выбар; у сферу прымянення гэтага пункта ўключана нават такая форма выказвання меркаванняў, якая можа разглядацца як глыбока абразлівая, але пры гэтым яе выкарыстанне можа падпадаць толькі пад абмежаванні, устаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычным грамадстве для павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб; для аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя або маральнасці насельніцтва.

Тым не менш, калі дзяржава-ўдзельніца Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах устанаўлівае абмежаванні на ажыццяўленне правоў і свабод, гэтыя абмежаванні не павінны ставіць пад пагрозу сам прынцып гэтага права.

Аднак улады Беларусі адвольна бралі пад варту, асуджалі ў парушэнне прынцыпу вяршэнства права і цяпер працягваюць пераследваць у крымінальным і адміністрацыйным парадку за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцыі па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса: за дыскрэдытацыю дзяржавы, абразу А. Лукашэнкі, суддзяў, службовых асоб, паклёп на А. Лукашэнку; за здзек з дзяржаўных сімвалаў, хуліганства і вандалізм, за ўдзел у гэтак званых “групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, а фактычна – за мірны вулічны пратэст, за падтрымку пратэстных ініцыятыў, сувязі з “экстрэмісцкімі фармаваннямі” і інш. Пра факты гэтага палітычна матываванага пераследу часта становіцца вядома толькі напярэдадні або пасля вызвалення чарговай ахвяры рэпрэсій, у сувязі з чым праваабарончая супольнасць не выступала з заявай аб прызнанні фігурантаў такіх справаў палітычнымі зняволенымі.

Улады не прызнаюць сваёй адказнасці за адвольнае пазбаўленне волі грамадзян у сувязі з ажыццяўленнем імі правоў і свабод, прадугледжаных абавязковымі для Беларусі міжнароднымі дагаворамі, працягваюць адвольна пераследаваць рэпрэсаваных нават пасля іх вызвалення, пазбаўляючы іх правоў унясеннем у Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Праваабарончай супольнасцю былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі многія з тых, хто пратэставаў, і іншадумцаў у той час, калі тыя былі пазбаўлены волі, і сабраны звесткі аб асуджаных за гэта да розных відаў пакарання, звязаных і не звязаных з пазбаўленнем волі, у дачыненні да якіх часта абіралася мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту або хатняга арышту.

У адпаведнасці з прынятым праваабарончай супольнасцю Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычны зняволены - асоба, пазбаўленая волі, калі мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

  • а) пазбаўленне волі было прыменена выключна з-за яго палітычных, рэлігійных ці іншых перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды думкі, сумлення і рэлігіі, свабоды выказвання меркаванняў і інфармацыі, свабоды мірных сходаў і асацыяцый, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах або Еўрапейскай Канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;;

  • b) пазбаўленне волі было прыменена выключна з-за негвалтоўнай дзейнасці, скіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод;

  1. c) пазбаўленне волі было прыменена выключна па прыкмеце полу, расы, колеру скуры, мовы, рэлігіі, нацыянальнага, этнічнага, сацыяльнага або радавога паходжання, нараджэння, грамадзянства, сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці, маёмаснага становішча або іншым прыкметам або зыходзячы з наяўнасці ўстойлівай сувязі з супольнасцямі, аб'яднаннямі.

Асуджаныя і ўзятыя пад варту выключна за выказванне меркавання без прыкметаў прамых заклікаў да гвалту або несімвалічнага знішчэння маёмасці, не звязанае з несімвалічным знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці ў мэтах выказвання меркавання, а таксама за ўдзел у мірных сходах у поўнай меры і безумоўна адпавядалі названым крытэрам у перыяд пазбаўлення іх свабоды. Іх вызваленне з-пад варты, хатняга арышту або пасля адбыцця пакарання пакідае нявырашанымі пытанні аб пераглядзе іх прыгавораў з мэтай поўнай адмены, іх рэабілітацыі і кампенсацыі ім нанесенай адвольным асуджэннем шкоды.

Нам вядомыя імёны і абставіны спраў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказванні меркаванняў і свабоды сходаў былі пазбаўлены волі: узяты пад варту, хатні арышт, асуджаныя да працяглага адміністрацыйнага арышту, да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызвалены без рэабілітацыі і пакрыцця прычыненай шкоды:

Каміла Аруцюнян, Дзмітрый Байцоў, Антон Бяляеў, Ігар Давідзюк, Марына Дзялендзік, Дзмітрый Еўдакімаў, Андрэй Грыгор’еў, Сяргей Казей, Віктар Крышталь, Сяргей Кулік, Раман Латушкін, Іна Мялешка, Дзмітрый Мялешка, Канстанцін Ніканараў, Павел Пашкевіч, Леанід Рэут, Андрэй Саланека, Павел Зялёнка, Антон Храмеля.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоды выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска значных падзей.

У дачыненні да пералічаных былых палітвязняў мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладнага перагляду законнасці іх утрымання пад вартай, іх крымінальных спраў з мэтай адмены вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з пакрыццём усіх відаў шкоды, прычыненай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі, а таксама выканання патрабаванняў вызваліць затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

Respect-Protect-Fulfill;

Беларускі ПЭН;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

Share

See more news

Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 January 2026, 12:43 PM
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 December 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
14 December 2025, 9:00 PM
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці