Патрабуем спыніць знішчэнне арганізацый грамадзянскай супольнасці

23 July 2021, 5:56 PM
Патрабуем спыніць знішчэнне арганізацый грамадзянскай супольнасці

Фота: БелаПАН

Выказваем рашучы пратэст супраць ціску і пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці, кіраўнікоў і актывістаў арганізацый і ініцыятыў, якая працягваецца ў Беларусі.

З пачатку года ў Беларусі праведзеныя дзясяткі ператрусаў у офісах НКА і ў кватэрах актывістаў. У апошнія дні ўлады прынялі захады па ліквідацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці. У прыватнасці, вядома, што ў працэсе ліквідацыі знаходзяцца найстарэйшыя беларускія арганізацыі – Беларускі ПЭН-цэнтр і Беларуская асацыяцыя журналістаў. Да цяперашняга часу вядома аб ліквідацыі дзясяткаў некамерцыйных арганізацый. Пераважная большасць арганізацый ліквідуецца без прад'яўлення якіх-небудзь прэтэнзій з боку кантралюючых органаў, без папярэдняга паведамлення і ў адсутнасць магчымасці аспрэчыць рашэнне аб ліквідацыі.

Варта адзначыць, што большасць арганізацый, якія ліквідуюцца, мелі партнёрскія сувязі як з дзяржаўнымі органамі, так і з міжнароднымі арганізацыямі. Многія арганізацыі працавалі ў рамках праграм па ўстойлівым развіцці на цэнтральным і рэгіянальным узроўнях, уносілі важкі ўклад у развіццё беларускага грамадства, аказвалі прававую і іншую дапамогу людзям, дапамагалі дзяржаве бачыць праблемы ўразлівых груп і вырашаць іх.

Дадзеная кампанія, відавочна, накіраваная на поўную ліквідацыю трэцяга сектара, татальнае знішчэнне любой грамадзянскай актыўнасці, падаўленне любой ініцыятывы.

Такія дзеянні з'яўляюцца абуральным парушэннем міжнародных абавязальніцтваў Рэспублікі Беларусь у галіне свабоды асацыяцый і выказвання меркавання.

Як адзначаецца ў кіруючых прынцыпах па свабодзе асацыяцый, распрацаваных БДІПЧ АБСЕ, свабода асацыяцый – гэта права чалавека, жыццёва неабходнае для функцыянавання дэмакратыі, а таксама найважнейшая ўмова рэалізацыі іншых асноўных свабод. Акрамя гэтага, асацыяцыі часта адыгрываюць важную станоўчую ролю ў дасягненні мэтаў, якія адказваюць інтарэсам грамадства.

Мы патрабуем спыніць кампанію знішчэння арганізацый грамадзянскай супольнасці, запалохвання і пераследу актывістаў, татальнага падаўлення свабоды выказвання меркаванняў.

Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі публічна выказаць сваю ацэнку дзеянням уладаў, выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для ўплыву на змяненне сітуацыі, а таксама працягваць дапамагаць арганізацыям грамадзянскай супольнасці Беларусі.

На момант публікацыі заяву падпісалі наступныя арганізацыі:

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РГА "Прававая ініцыятыва";

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Share

See more news

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці