Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Яна Салановіча

01 December 2020, 10:33 AM
Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Яна Салановіча

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Мінск, 30 лістапада 2020 г.

Салановіч Ян Алегавіч- студэнт 4-га курса дзённага аддзялення БДУІР. Першага лістапада 2020 года яго затрымалі ў г. Мінску на мірным вулічным шэсці супраць тэрору і адвезлі ў РУУС Партызанскага раёна. Па словах маці, там яго дапытвалі, аказвалі ціск, у выніку чаго ён прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мірных сходах за жнівень, верасень і кастрычнік 2020 года. Затым яго даставілі ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама.

На сённяшні дзень вядома пра шэсць судоў (02.11, 05.11, 10.11, 18.11, 22.11, 27.11) над Янам Салановічам за ўдзел у мірных сходах. У агульнай суме Янупрысуджана 86 сутак адміністрацыйнага арышту, 27 з якіх ён знаходзіцца ў ЦІП. Ёсць асцярогі, што Ян можа быць падвергнуты арышту на яшчэ большыя тэрміны.

Тактыка асуджэння адразу на некалькі адміністрацыйных арыштаў запар і раней выкарыстоўвалася беларускімі ўладамі ў мэтах палітычна матываванага ціску. Так, Павел Севярынец у 2020 г. адбыў 90 сутак запар адміністрацыйнага арышту ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама, пасля чаго супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа па масавых беспарадках.

Мы ў чарговы раз адзначаем, што такога роду практыка прымянення нормаў КаАП з'яўляецца заганнай, мае палітычна матываваны характар, прымяняецца з мэтай аказання ціску і пакарання за грамадскую актыўнасць студэнта Яна Салановіча.

Акрамя таго мы адзначаем, што пазбаўленне волі Яна Салановіча, па сваёй працягласці, суадносна з пакараннем у выглядзе арышту ў рамках Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Заключэнне Яна Салановіча выкарыстана выключна ў сувязі з рэалізацыяй ім свабоды мірных сходаў, выказвання меркаванняў і распаўсюджвання інфармацыі, гарантаваных як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, так і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека – Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, у прыватнасці.

Асаблівы непакой выклікае парушэнне такіх нормаў працэсуальнага права, як галоснасць пры ажыццяўленні правасуддзя, парушэнне права на абарону, як самастойна, так і з дапамогай абаронцы, суды праз скайп, што не прадугледжана заканадаўствам і т. д.

Нагадваем, што згодна зп. 3.1 Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", зацверджанага беларускай праваабарончай супольнасцю на III праваабарончым форуме, пазбаўленне волі (у тым ліку і адміністрацыйны арышт) у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленне свабод, гарантаваных міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека, з'яўляецца падставай дляпрызнання такой асобы палітычным зняволенымз патрабаваннем неадкладнага вызвалення.

Гэтыя крытэрыі ў поўнай меры датычацца ўсіх адміністрацыйна арыштаваных за ўдзел, арганізацыю мірных сходаў і заклікі да іх правядзення, пра што намі ўжо неаднаразова заяўлялася.Адпаведна ўсе падвергнутыя адміністрацыйным арыштам за ўдзел у мірных сходах прызнаюцца намі палітычнымі зняволенымі на перыяд іх ізаляцыі.

Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Яна Салановіча і патрабуем:

  1. Адмены вынесеных у дачыненні да Яна Салановіча пастаноў суда Партызанскага раёна г. Мінска ад 02.11.2020 г., 05.11.2020 г., 10.11.2020 г., 18.11.2020 г., 23.11.2020 г., 27.11.2020 г. і іншых судовых пастаноў, вынесеных у дачыненні да яго па арт. 23.34 і 23.4 КаАП;

  2. Спынення раней пачатых адміністрацыйных працэсаў па арт. 23. 34 і арт 23.4 КоАП у дачыненні да Яна Салановіча;

  3. Спынення рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў і вызвалення ўсіх адміністрацыйна арыштаваных за ўдзел у іх.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Беларускі Дакументацыйны цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Простае таварыства "Ініцыятыва FORB";

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

See more news

Беларускі ПЭН пратэстуе супраць пераследу ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
09 July 2024, 8:45 AM
Беларускі ПЭН пратэстуе супраць пераследу ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
Беларускі ПЭН выказвае пратэст і звяртае ўвагу міжнароднай супольнасці на новы кірунак рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі – пераслед за ўдзел у святкаванні Дня Волі.
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Дар'я Заяц і іншыя)
09 July 2024, 7:40 AM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Дар'я Заяц і іншыя)
Патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Пузікава, Дзяніса Семяніхіна, Дар’ю Заяц, Валерыю Драгун, Алену Карпенку, Андрэя Каралёва, Антона Пугача, Алену Дуброўскую, Івана Дзярновіча, Аляксандра Захарчыка, Юрыя Юрчука, Таццяну Макееву, Руслана Зголіча, Дзмітрыя Сіўко, Аляксандра Цюпу, Івана Мікшу, Аляксандра Сырыцу і спыніць крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Клязовіч і іншыя)
09 July 2024, 7:29 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Клязовіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Ірына Клязовіч, Марыну Гацуру, Віктара Нікіфарава, Надзею Лескавец, Ірыну Погодаеву, Глеба Дудко, Жанну Дашкевіч, Іллю Гумбара.
Заява аб прызнанні Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным
25 June 2024, 12:27 PM
Заява аб прызнанні Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным
Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Анджэя Юхневіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці