Патрабуем вызваліць арыштаваных і спыніць адміністратыўны пераслед за ўдзел у мірных сходах у маі 2020 года

15 May 2020, 1:56 PM
Патрабуем вызваліць арыштаваных і спыніць адміністратыўны пераслед за ўдзел у мірных сходах у маі 2020 года

На пачатку гэтага месяца ў розных гарадах Беларусі адбыліся мірныя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Брэста (т.зв. “кармленне галубоў”), у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага, акцыі супраць параду ў гонар 9 мая падчас пандэміі.

На мірныя пратэсты ўлады адрэагавалі масавымі арыштамі.

Па стане на 13 мая, з 6 мая ў Беларусі:

  • былі затрыманыя каля 120 чалавек: удзельнікаў мірных сходаў, праваабаронцаў і журналістаў;

  • міліцыя склала прыкладна столькі ж пратаколаў (каля 120) за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП);

  • 50 чалавек асуджаныя на арышты тэрмінам ад 2 да 25 сутак. Агульная колькасць атрыманых сутак з 6 па 13 траўня – 479;

  • 20 чалавек атрымалі штрафы на агульную суму ў 583 базавыя велічыні (15741 рубель);

  • адміністрацыйныя суды прайшлі ў 17 гарадах краіны, сярод якіх Мінск, Віцебск, Гомель, Бабруйск, Магілёў, Орша, Паставы, Полацк, Наваполацк, Глыбокае, Вілейка, Гродна, Ліда, Брэст, Мазыр, Жлобін, Мар’іна Горка.

Так, пасля адвольнага затрымання 6 маяСяргея Ціханоўскага, які абвясціў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты, міліцыя затрымала як найменей 38 чалавек, якія па ўсёй Беларусі выйшлі на вуліцы ў знак пратэста супраць яго арышту. Усе затрыманыя атрымалі штрафы або пазбаўленыя свабоды на тэрміны да 15 сутак.

8 мая ў Мінску ў знак пратэсту супраць рашэння ўладаў правесці ваенны парад, нягледзячы на пандэмію, актывісты Моладзевага блоку падчас афіцыйнай рэпетыцыі параду пранеслі па праспекце Незалежнасці труну. Незадоўга да таго ў Мінску актывісты зладзілі яшчэ адну акцыю супраць параду: сфатаграфаваліся на фоне надпісу “Подвіг народа бессмяротны” са значкамі “А мы не”. Чацьвёра актывістаў былі затрыманыя, двое з іх, Даніла Лаўрэцкі і Ліза Пракопчык, былі асуджаныя да 13 і 5 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП за парушэнне ўсталяванага парадку правядзення масавых акцый.

Улады ўзмацнілі рэпрэсіі і супраць праваабаронцаў.

Сярод затрыманых 8 мая быў журналіст і актывіст “Вясны” Аляксандр Буракоў; яго затрымалі на 72 гадзіны да разгляду справы судом, і толькі 11 мая суд арыштаваў яго на 10 сутак.

У апошнія дні ў Брэсце склалася практыка затрымліваць актывістаў адразу пасля судоў і весці ў ізалятар да разглядаў наступных адміністрацыйных спраў. 10 маяў Брэсце былі затрыманыя праваабаронцы Уладзімір Вялічкіні Раман Кісляк, якія маніторылі акцыю супраць завода АКБ. Праз двое сутак іх прывезлі ў суд, і пасля суда зноў затрымалі. Па стане на 13 траўня ў Брэсце ўтрымліваліся ў няволі, у чаканні новых судоў, 7 чалавек разам з праваабаронцамі.

Актывітстка “Вясны” Алена Маслюкова церпіць рэпрэсіі за абарону права на здаровае навакольнае асяроддзе: супраць праваабаронцы трывае крымінальны пераслед. 23 красавіка ў кватэры А. Маслюковай адбыўся ператрус з канфіскацыяй тэхнікі на падставе заявы грамадзянкі Зобавай, якую праваабаронца нібыта абразіла ў сацыяльных сетках. Праваабаронцы звязваюць крымінальны пераслед Алены Маслюковай з яе кампаніяй супраць завода беленай цэлюлозы ў Светлагорску.

Рэпрэсіі адбываюцца і супраць журналістаў.

Так, 9 мая ў Бабруйску быў затрыманы журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў; яго месцазнаходжанне не было вядома некалькі дзён пасля затрымання. Алесь Асіпцоў быў асуджаны да 10 сутак арышту; ад 9 мая журналіст трымае галадоўку пратэста.

Журналіст Зміцер Лупач з Глыбокага 11 мая быў асуджаны да 10 сутак арышту па двух артыкулах КаАП: 22.9 (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”) і 23.34 (“Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў”). Пасля судовага паседжання журналіст з гіпертанічным крызам трапіў у рэанімацыю; але суд не змяніў пакаранне, даўшы толькі адтэрміноўку; Зміцер Лупач павінен адбыць арышт з 18 мая.

Журналіст Міхаіл Аршынскі агулам быў асуджаны да 21 сутак арышту за стрымы з акцый у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага ў Магілёве. 11 мая журналісту прысудзілі 10 сутак нібыта з ўдзел у несанкцыянаваным сходзе, і 12 мая Міхаіл Аршынскі атрымаў на судзе, куды яго прывезлі з ізалятару, яшчэ 11 сутак арышту.

Праваабарончая супольнасць Беларусі лічыць згаданыя судовыя пастановы палітычна матываванымі. Прымяніўшы штрафы і арышты за ўдзел у мірных пратэстах і іх асвятленне, улады парушылі правы на свабоду выказвання меркавання і мірных сходаў, прадугледжаных артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі:

  • выказваюць свой пратэст і патрабуюць ад уладаў Рэспублікі Беларусь неадкладнага спынення рэпрэсій супраць удзельнікаў мірных сходаў, праваабаронцаў і журналістаў і вызвалення ўсіх, хто адбывае арышт;

  • заклікаюць улады да выканання сваіх абавязкаў у галіне правоў чалавека, якія вынікаюць з ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь міжнародных нормаў, Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека і Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

ПЦ “Вясна”

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”

РГА “Прававая ініцыятыва”

РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”

Установа “Human Constanta”

ППУ “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”

АУ “Цэнтр прававой трансфармацыі”

Асамблея НДА

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Ініцыятыўная група “Ідэнтычнасць і права”

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Публічная ўстанова «Беларускі дакументацыйны цэнтр»

Экспертна-прававое Таварыства “Ініцыятыва FORB”

See more news

Беларускі ПЭН пратэстуе супраць пераследу ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
09 July 2024, 8:45 AM
Беларускі ПЭН пратэстуе супраць пераследу ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
Беларускі ПЭН выказвае пратэст і звяртае ўвагу міжнароднай супольнасці на новы кірунак рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі – пераслед за ўдзел у святкаванні Дня Волі.
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Дар'я Заяц і іншыя)
09 July 2024, 7:40 AM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Дар'я Заяц і іншыя)
Патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Пузікава, Дзяніса Семяніхіна, Дар’ю Заяц, Валерыю Драгун, Алену Карпенку, Андрэя Каралёва, Антона Пугача, Алену Дуброўскую, Івана Дзярновіча, Аляксандра Захарчыка, Юрыя Юрчука, Таццяну Макееву, Руслана Зголіча, Дзмітрыя Сіўко, Аляксандра Цюпу, Івана Мікшу, Аляксандра Сырыцу і спыніць крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Клязовіч і іншыя)
09 July 2024, 7:29 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Клязовіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Ірына Клязовіч, Марыну Гацуру, Віктара Нікіфарава, Надзею Лескавец, Ірыну Погодаеву, Глеба Дудко, Жанну Дашкевіч, Іллю Гумбара.
Заява аб прызнанні Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным
25 June 2024, 12:27 PM
Заява аб прызнанні Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным
Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Анджэя Юхневіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці