Патрабум неадкладнага вызвалення палітвязня Арцёма Сарокіна

22 December 2020, 12:44 PM
Патрабум неадкладнага вызвалення палітвязня Арцёма Сарокіна

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Мінск, 18 снежня 2020 г.

19 лістапада 2020 г. па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры былі арыштаваныя і змешчаныя пад варту журналістка TUT.BYКацярына Барысевічі ўрач бальніцы хуткай дапамогіАрцём Сарокін. Пазней ім было выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 178 Крымінальнага кодэкса Беларусі за выдаванне медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы, у сувязі з публікацыяй медыцынскіх дакументаў, якія тычацца памерлага ад траўмаўРамана Бандарэнкі.

Інфармацыя, якая змяшчаецца ў гэтых дакументах, абвяргае заявы афіцыйных асобаў аб тым, што Раман Бандарэнка быў п'яны ў момант збіцця, пасля якога ён быў дастаўлены ў аддзяленне міліцыі. Пры гэтым блізкія сваякі Бандарэнкі не лічаць сябе пацярпелымі з-за іх апублікавання і пацвярджаюць іх сапраўднасць.

Такім чынам, выдаванне звестак медыцынскага характару было накіравана на абарону рэпутацыі памерлага Рамана Бандарэнкі і абвяржэнне недакладнай інфармацыі аб дзеяннях прадстаўнікоў органаў улады, якія маглі пацягнуць смерць чалавека.

Паводле міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека, інфарматары (выкрывальнікі) і журналісты, якія паведамляюць публічна канфідэнцыйныя звесткі, раскрыццё якіх можа прывесці да эфектыўнага выяўлення і расследавання злачынстваў, дзейнічаюць у інтарэсах грамадства і павінны быць абаронены ад адказнасці. Наколькі нам вядома, крымінальнае расследаванне гібелі Рамана Бандарэнка не праводзіцца.

24 лістапада 2020 г. міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International"прызналажурналістку Кацярыну Барысевіч і ўрача Арцёма Сарокіна вязнямі сумлення, паколькі яны падвяргаюцца крымінальнаму пераследу і ўтрымліваюцца ў зняволенні проста за ажыццяўленне свайго права на свабоду выказвання меркавання.

Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, падзяляючы меркаванне нашых міжнародных калегаў, таксама лічым, што ў крымінальным пераследзе Арцёма Сарокіна маецца відавочны палітычны матыў з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь, адпаведна крымінальны пераслед з'яўляецца палітычна матываваным, а сам Арцём Сарокін - палітычным зняволеным.

У сувязі з гэтым, у адпаведнасці з п. 3.1(а)Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", мы патрабуем:

  • неадкладна вызваліць і спыніць крымінальны пераслед Арцёма Сарокіна як асобы, якая рэалізавала сваё права на свабоду выказвання меркавання шляхам распаўсюду інфармацыі ў грамадскіх інтарэсах;

  • пачаць эфектыўнае і бесстаронняе расследаванне смерці Рамана Бандарэнкі.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Беларускі Дакументацыйны цэнтр;

Простае таварыства "Ініцыятыва FORB";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў";

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

See more news

Беларускі ПЭН пратэстуе супраць пераследу ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
09 July 2024, 8:45 AM
Беларускі ПЭН пратэстуе супраць пераследу ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
Беларускі ПЭН выказвае пратэст і звяртае ўвагу міжнароднай супольнасці на новы кірунак рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі – пераслед за ўдзел у святкаванні Дня Волі.
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Дар'я Заяц і іншыя)
09 July 2024, 7:40 AM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Дар'я Заяц і іншыя)
Патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Пузікава, Дзяніса Семяніхіна, Дар’ю Заяц, Валерыю Драгун, Алену Карпенку, Андрэя Каралёва, Антона Пугача, Алену Дуброўскую, Івана Дзярновіча, Аляксандра Захарчыка, Юрыя Юрчука, Таццяну Макееву, Руслана Зголіча, Дзмітрыя Сіўко, Аляксандра Цюпу, Івана Мікшу, Аляксандра Сырыцу і спыніць крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Клязовіч і іншыя)
09 July 2024, 7:29 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Клязовіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Ірына Клязовіч, Марыну Гацуру, Віктара Нікіфарава, Надзею Лескавец, Ірыну Погодаеву, Глеба Дудко, Жанну Дашкевіч, Іллю Гумбара.
Заява аб прызнанні Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным
25 June 2024, 12:27 PM
Заява аб прызнанні Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным
Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Анджэя Юхневіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці