У Магілёве абмеркавалі будучы кодэкс дзейнасці праваабаронцаў

10 February 2017, 7:56 AM
У Магілёве абмеркавалі будучы кодэкс дзейнасці праваабаронцаў

Прадстаўнікі Беларускага дакументацыйнага цэнтра і Беларускага Дома правоў чалавека Таццяна Агеева, Раіса Міхайлоўская і Уладзімір Яворскі 9 лютага прадставілі магілёўскім праваабаронцам варыянт магчымага кодэкса. Па словах гасцей, дакумент неабходны, каб пазбегнуць супярэчнасцяў паміж людзьмі, уцягнутых у сферу абароны правоў чалавека.

Як паведамляе “Магілёўская Вясна”, Раіса Міхайлоўская спынілася на асноўных прынцыпах, якія прапануецца ўнесці ў кодэкс. Сярод іх: прыхільнасць універсальнасці правоў чалавека, адкрытасць, празрыстасць і аб’ектыўнасць, бясплатная дапамога, некамерцыйны характар дзейнасці і іншыя.

Палеміку выклікала пытанне аб тым, ці можа праваабаронца адначасова займацца палітычнай дзейнасцю:

– У вялікіх гарадах з гэтым прасцей, але ў маленькіх райцэнтрах адзін і той жа чалавек часцяком з’яўляецца членам некалькіх арганізацый, у тым ліку праваабарончай, палітычнай ці грамадскай. І не толькі па-свайму жаданні – у такой мясцовасці проста ніхто не хоча больш падобным займацца, – заўважыў праваабаронца і журналіст з Крычава Сяргей Няроўны.

Сябра партыі БСДП (Грамада) і праваабаронца Алена Барысава сказала, што палітычныя партыі часта маюць агульныя мэты з праваабарончай супольнасцю. Паводле яе слоў, да таго часу, пакуль партыя ці грамадскі рух не прыйшлі да ўлады, яны могуць выконваць, у тым ліку, і функцыі абароны правоў чалавека. У выніку спрэчкі ўдзельнікі мерапрыемства сышліся на тым, што адзін і той жа чалавек можа знаходзіцца ў розных арганізацыях, але не можа адначасова займаць у іх кіруючыя пасады.

Дыскусійным выйшла пытанне аказання дапамогі людзям, якія не падзяляюць агульныя прынцыпы правоў чалавека.

– Часам за дапамогай звяртаецца чалавек, які стаіць на пазіцыях, зусім адрозных ад праваабарончых. І мы дапамагаем яму, улічваючы ўніверсальнасць правоў чалавека. Аднак дзе гарантыя, што гэты чалавек не зробіць заўтра брыдоту? – выказаўся магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

Абмеркаванне праблемы выйшла бурлівае. 

У наступныя тры гадзіны праваабаронцы паспелі агаварыць дзясяткі пунктаў. Па выніках было прынята рашэнне ўнесці некаторыя змены ў тэкст патэнцыйнага кодэкса, пасля чаго ўсе ўдзельнікі сустрэчы зноў змогуць з ім азнаёміцца.

Магілёў стаў другім абласным цэнтрам, дзе прайшла такая сустрэча. Раней Тацяна Агеева, Раіса Міхайлоўская і Уладзімір Яворскі паспелі абмеркаваць этычныя прынцыпы працы праваабаронцаў з гомельскімі калегамі. Наступным горадам пасля Магілёва стане Віцебск.

Сустрэча ў Магілёве прайшла пры ўдзеле магілёўскага аддзялення ПЦ "Вясна".

See more news

«РАДА» далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
16 September 2024, 4:54 PM
«РАДА» далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
«Далучэнне да Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі дэманструе нашую прыхільнасць да каштоўнасцяў, на якіх складаецца праваабарончая дзейнасць».
BYSOL далучыўся да Прынцыпаў дзейнасьці беларускіх праваабаронцаў
09 January 2024, 11:47 AM
BYSOL далучыўся да Прынцыпаў дзейнасьці беларускіх праваабаронцаў
Фонд беларускай салідарнасьці BYSOL абвясьціў аб падпісаньні Прынцыпаў 10 сьнежня 2023 года, на цырымоніі ўручэньня Прэміі беларускай праваабарончай супольнасьці.
Беларускі ДПЧ далучыўся да Кодэксу этыкі беларускіх праваабаронцаў
11 October 2017, 6:57 PM
Беларускі ДПЧ далучыўся да Кодэксу этыкі беларускіх праваабаронцаў
10 кастрычніка 2017 года Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава далучыўся да “Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі”.
«З'яўленне Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў сведчыць пра прафесіяналізацыю супольнасці»
06 September 2017, 10:49 AM
«З'яўленне Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў сведчыць пра прафесіяналізацыю супольнасці»
У працэсе выпрацоўкі Прынцыпаў актыўны удзел прымалі і прадстаўнікі «Вясны».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці