Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, прафесарка і PhD Марыя Колесава-Гудзіліна дала інтэрв'ю падкасту "Вясна прыйдзе".
Марыя распавяла, каго і як абараняла і ці будзе абараняць сілавікоў у новай Беларусі, згадала пра самыя цікавыя сітуацыі ў судах і тое, як усё можна высмейваць:
"Калі ты ў гэтай жудаснай сітуацыі катастрафічнай, то адзінае, што табе застаецца, гэта захоўваць пачуццё гумару. Проста смяяцца з іх. Да сумлення заклікаць ужо няма сэнсу, таму што сумлення там няма. Адзінае — іх можна проста высмейваць", — кажа Марыя.
Таксама гераіня распавяла, як хварэла праз СІЗА і спала ў ім, і чаму адвакаты ўразлівая група:
"Адвакат рызыкуе не толькі сваёй свабодай [...], але і сваім здароўем. Я прыносіла пару разоў вошай дадому... Адвакаты наогул вельмі часта хварэюць на такія хваробы, якія ты можаш падхапіць толькі ў СІЗА. На кавід я хварэла разоў з шэсць. Напрыклад, у справе Ціханоўскага спачатку захварэў хтосьці адзін, потым пачалі хварэць адвакаты. І перапынкаў ніхто не рабіў".
"Целагрэйка — мая коўдра". Падкаст пра бяздомных у Беларусі. Новы выпуск праваабарончага падкасту "Вясна" прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці.
"Абавязаныя" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі — у новым выпуску падкаста "Вясна". Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы кажам менавіта пра пастку?